Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі банк прафінансаваў будаўніцтва водаачышчальных станцый у Беларусі


Ілюстрацыйнае фота. Станцыя абезжалезваньня вады ў Івацэвічах, 2017 год
Ілюстрацыйнае фота. Станцыя абезжалезваньня вады ў Івацэвічах, 2017 год

Каб забясьпечыць беларусаў чыстай вадой, трэба пабудаваць 1400 ачышчальных станцый.

Такую лічбу назвала Марына Тоўсьцік, начальніца ўпраўленьня камунальнай гаспадаркі і энэргетыкі Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі.

Паводле яе, найбольшая праблема зь якасьцю вады ў Беларусі зьвязаная зь лішкам жалеза. Таму, каб цалкам справіцца з праблемай, патрэбна пабудаваць 1400 станцый абезжалезваньня. Завяршыць гэтую працу плянуецца к 2025 году. Летась было пабудавана 40 станцый, на 2019 год плянуецца пабудаваць 250.

Прычым будаўніцтва вядзецца ня толькі за кошт беларускага бюджэту, але і з дапамогай Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця. Гэты банк ужо выдзеліў 15 мільёнаў эўра на будаўніцтва 80 станцый у Віцебскай вобласьці. Зь бюджэту на 2019–2020 гады на будаўніцтва станцый будзе выдзелена больш за 120 мільёнаў рублёў.

Паводле Марыны Тоўсьцік, на сёньня чыстай вадой у Беларусі забясьпечана 90,5% насельніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG