Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі давядзецца перасеяць 8% азімых культур


Азімыя палеткі, ілюстрацыйнае фота
Азімыя палеткі, ілюстрацыйнае фота

Такую лічбу 20-га сьнежня назвала журналістам супрацоўніца гідрамэтэаралягічнай службы Беларусі Людміла Журавовіч.

Паводле яе, найгоршая сытуацыя на Віцебшчыне, дзе дрэнна перазімавала 10% пасеваў.

«Калі параўноўваць сёлетнюю сытуацыю зь леташняй, то прынцыповай розьніцы няма, — падкрэсьліла Журавовіч. — Адзінае што, леташняя травеньская сьпякота пагоршыла сытуацыю з азімымі».

На пытаньне, ці чакаць і ў 2019 годзе неспрыяльных умоў у траўні, супрацоўнік Белгідрамэту Аляксандар Бяганскі адказаў, што іхная служба складае прагнозы ня болей чым на адзін тыдзень.

Сёлета, паводле спадара Бяганскага, тэмпэратурны фон у сакавіку на 3-5 градусаў вышэйшы за норму. Да канца месяца чакаецца тэмпэратура, якая на 2-4 градусы большая за сярэднюю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG