Аляксандар Лукашэнка 25 студзеня загадаў сваёй адміністрацыі ўзяць на «жорсткі кантроль» пытаньні перапрацоўкі адходаў: макулятуры, мэталічных вырабаў і плястыку.
Што сказаў Лукашэнка?
- «Гэта вельмі важная праблема для Беларусі. Па другаснай сыравіне і адходах».
- У шэрагу краін шклатара ў асноўным вырабляецца з другаснай сыравіны. «А ў нас? Мы, бачыце, багатыя. Мы проста расхлябаныя і разбэшчаныя».
- «Я нядаўна даручыў прыбраць плястыкавыя бутэлькі на першым этапе і замяніць шклом. Тым больш што ў нас разьвіта гэтая сфэра прамысловасьці».
- Запатрабаваў актыўней укараняць у Беларусі электратранспарт і пашыраць выкарыстаньне электрычнай энэргіі. Сказаў, што карыстаецца кітайскім электраматацыклам.