Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассельгаснагляд спаліў 640 кг беларускіх цвыркуноў


Вытворчасьць цвыркуноў у Фаніпалі на Меншчыне
Вытворчасьць цвыркуноў у Фаніпалі на Меншчыне

Больш за 640 кг замарожаных цвыркуноў зьнішчылі супрацоўнікі Рассельгаснагляду Бранскай вобласьці Расеі, паведамляюць «Новости Брянска». Паводле публікацыі, цвыркуны належалі беларускай кампаніі «Онта-біятэхналёгіі». Іх везьлі ў Маскву.

Error rendering VK.

​Афіцыйнага паведамленьня ад Рассельгаснагляду на моман публікацыі не было. Паводле «Новостей Брянска», спачатку 39 скрынак з грузам забрала мытня, пазьней цвыркуноў перадалі ў Рассельгаснагляд, дзе з такімі насякомымі сутыкнуліся ўпершыню.

Прычынай для канфіскацыі стала адсутнасьць вэтэрынарнага заключэньня. Таксама на ўпакоўцы не было маркіроўкі і інфармацыі пра:

  • найменьне;
  • вытворцу;
  • умовы перавозкі;
  • дату вытворчасьці;
  • тэрмін прыдатнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG