25 ліпеня ў Берасьцейскім абласным судзе пачаўся працэс паводле ч. 1 арт. 3611 КК (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім) над Сяргеем Вайцюком, якога арыштавалі за ягоныя пляны адправіцца ва Ўкраіну і ваяваць у складзе палка Каліноўскага.
Новы закон, апублікавалі 26 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, датычыць паўналетніх грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой і супраць якіх завялі «палітычныя» крымінальныя справы.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
У Горадні працягваецца суд над «групай Аўтуховіча». Самага вядомага фігуранта справы 25 ліпеня выдалілі з судовай залі.
Агулам «Менсктранс» выставіў Алегу Грузьдзіловічу, які адбывае пакараньне ў магілёўскай калёніі № 15, тры грамадзянскія пазовы за розныя эпізоды 2020 году— на суму 56 979 рублёў 68 капеек.
Іх абвінавацілі ў садзейнічаньні ўчыненьню «тэрарыстычных актаў», заявілі дзяржаўныя СМІ .
Справу пачнуць разглядаць 29 ліпеня ў Менскім абласным судзе.
У Беларусі не спыняецца перасьлед іншадумцаў. Праз закрытыя працэсы і падпіскі аб неразгалашэньні дэталі судовых працэсаў, а часам нават прысуды становяцца вядомымі празь нейкі час пасьля суду.
22 ліпеня ў Маскоўскім раённым судзе папярэдне разглядалі пазоў «Менсктрансу» да Алега Грузьдзіловіча за падзеі 18 кастрычніка 2020 году на Партызанскім праспэкце, дзе быў спынены рух транспарту.
Суд у Эстоніі даў 4 месяцы турмы Ўладзіміру Шылаву — сьпеваку і «дальнабойніку» з Пскова з двайным грамадзянствам, які сабраў праз сацыяльныя сеткі грошы і купіў дроны для расейскай арміі. Пра гэта паведамляе Delfi.
Прадпрымальнік з Ваўкавыску 11 дзён ня есьць і ня п’е. Ён ужо ня можа сядзець, ягоны стан блізкі да крытычнага.
Сьледчыя сьцьвярджаюць, што дасьледавалі ўсе носьбіты інфармацыі асуджанай на шэсьць гадоў калёніі фігуранткі справы «Чорнай кнігі Беларусі» Соф’і Сапегі.
У ваўкавыскага прадпрымальніка Міколы Аўтуховіча зьявіўся моцны боль і рэзь у жываце, стаў вельмі часты пульс. Ён ужо дзесяць дзён нічога ня есьць і ня п’е.
Ваўкавыскі прадпрымальнік, якога вінавацяць у падпале машыны і дома сілавікоў, дзясяты дзень ня есьць і ня п’е.
19 ліпеня ў Бабруйску пачаўся закрыты судовы працэс за «сабатаж чыгункі». На лаве падсудных — Канстанцін Ермаловіч, Віталь Мінкевіч, Ігар Казлоў, Натальля Кед і Надзея Полькіна, паведамляе ініцыятыва Dissident.by.
Суд Партызанскага раёну Менску прысудзіў 13 месяцаў калёніі агульнага рэжыму грамадзяніну Расеі, прызнаўшы яго вінаватым у хуліганстве.
На жыхара Кобрыні склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за «несанкцыянаванае пікетаваньне», а пасьля арыштавалі на 10 «сутак», паведамляе «Вясна».
18 ліпеня судзьдзя Аляксандар Піскуноў абвінаваціў Паўла Піскуна, які на момант свайго ўчынку быў непаўналетнім, у садзейнічаньні так званай экстрэмісцкай дзейнасьці.
У Дрэздэне пачынаецца суд над прадпрымальнікам, зьвязаным з Крамлём. Яго вінавацяць у дапамозе Расеі ў абмінаньні санкцыі і пастаўках забароненых элемэнтаў для вытворчасьці зброі.
Перасьлед беларусаў за іх грамадзянскую пазыцыю працягваецца.
18 ліпеня адбыўся суд над Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), куды ўваходзілі раней зьліквідаваныя прафсаюзы.
Суды па адміністрацыйных справах па-ранейшаму масава праходзяць па скайпе, нягледзячы на афіцыйную адмену супрацьковідных мераў па ўсёй Беларусі.
Каталіцкага сьвятара Андрэя Вашчука затрымалі 15 ліпеня апоўдні ў Віцебску. Сёньня над ім прайшоў суд.
У Горадзенскім абласным судзе вынесьлі прысуд мазырчуку Яўгену Збароўскаму, якога ў канцы чэрвеня 2022 году ўнесьлі ў «сьпіс тэрарыстаў».
Апошнім часам у беларускіх судах на палітычных працэсах забараняюць відэа- і фатаздымкі або робяць іх наагул закрытымі для прэсы і наведнікаў. У Баранавічах заўважылі яшчэ адно абмежаваньне публічнасьці правасудзьдзя.
Ягора Лебядка затрымалі раніцай 12 ліпеня. Неўзабаве сілавікі апублікавалі «пакаянае» відэа з ім. На ім аналітык, усьміхаючыся, расказваў, што дае інтэрвію «каналам, прызнанымі экстрэмісцкімі, на тэму вайны ва Ўкраіне і па іншых пытаньнях».
15 ліпеня ў Заводзкім раённым судзе Менскe разглядалі пазоў «Менсктрансу» да журналіста Свабоды Алега Грузьдзіловіча за падзеі 16 жніўня 2020 году на плошчы Незалежнасьці, дзе быў спынены рух транспарту.
Вярхоўны суд 14 ліпеня вырашыў зьліквідаваць Свабодны прафсаюз мэталістаў (СПМ). Чакаецца разгляд аналягічнай справы Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ).
Баранавіцкага журналіста Юрыя Ганцарэвіча абвінавацілі ў садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці (ч. 1 арт. 361-4 КК) за фатаграфаваньне расейскай тэхнікі і дасыланьне фота ў незалежныя мэдыя.
Вярхоўны суд 14 ліпеня рыхтуецца да разгляду справы аб ліквідацыі Свабоднага прафсаюзу мэталістаў (СПМ) і Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ). 18 ліпеня адбудзецца суд над Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), куды ўваходзілі дзьве зьліквідаваныя арганізацыі.
Прысуд Зьмітру і Насьце Дашкевічам агучылі ў судзе Маскоўскага раёну Менску. Пару асудзілі за ўдзел у маршы пратэсту ў жніўні 2020 году.
14 чэрвеня агучылі прысуд Зьмітру і Насьце Дашкевічам у судзе Маскоўскага раёну Менску. Пару асудзілі за ўдзел у маршы пратэсту ў жніўні 2020 году.
Сужэнцаў Дашкевічаў абвінавацілі ва ўдзеле ў дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак ( ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
У Беларусі працягваюцца суды, у тым ліку за перадрук «экстрэмісцкіх» СМІ.
Баранавіцкага журналіста абвінавачваюць у фатаграфаваньні расейскай тэхнікі і дасыланьні фота ў незалежныя мэдыя, прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваньнямі».
Лідэры двух зьліквідаваных прафсаюзаў застаюцца пад вартай, як і прадстаўнікі тых, ліквідацыю якіх яшчэ будуць разглядаць.
Кацярыну Андрэеву чакалі на волі ў верасьні, калі яна мела выйсьці пасьля адбыцьця пакараньня ў 2 гады зьняволеньня за стрым з акцыі пратэсту. Але цяпер журналістку асудзілі паводле артыкула «Здрада дзяржаве».
10 чэрвеня генпракурор Андрэй Швед накіраваў у Вярхоўны суд заяву аб спыненьні дзейнасьці некалькіх незалежных прафэсійных аб’яднаньняў.
61-гадовы фігурант «справы Аўтуховіча» Ўладзімер Гундар вырашыў спыніць галадоўку, бо «зьявіліся некаторыя вынікі», паведамілі праваабаронцы «Вясны». Таксама вядома, што Гундара — інваліда ІІ групы — прасіў спыніць галадоўку і Мікалай Аўтуховіч.
Стала вядома, што на знак пратэсту супраць блякаваньня карэспандэнцыі Мікалай Аўтуховіч абвясьціў падчас сёньняшняга паседжаньня сухую галадоўку. Адмаўляецца прымаць ежу ўжо на працягу 12 дзён і 61-гадовы Ўладзімер Гундар.
Сужэнцам Дашкевічам інкрымінуюць ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).
Маскоўскі суд Менску 11 ліпеня пачынае разгляд крымінальнай справы мужа і жонкі Зьмітра і Насты Дашкевічаў.
Паўднёвы акружны вайсковы суд Растова-на-Доне вынес турэмныя прысуды тром крымскататарскім актывістам: Алегу Фёдараву, Ісмэту і Эрнэсту Ібрагімавым.
Ёзэфа Блятэра і Мішэля Пляціні вінавацілі ў некалькіх справах, зьвязаных з махлярствам і карупцыяй у футболе.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, рашэньне суд прыняў яшчэ 24 чэрвеня, але вядома пра яго стала толькі цяпер.
Суд над Міхаілам Карасёвым з Рэчыцы адбыўся 4 ліпеня. Адзін з «пацярпелых» расказваў, што цяпер баіцца заходзіць у чужыя дамы, паведамляе «Наша Ніва».
Даччынае прадпрыемства «Беларуснафты» ва Ўкраіне «Сервіс Ойл», карпаратыўныя правы і тэхніку якога арыштавала Падольская акруговая пракуратура Кіева, дабілася праз суд скасаваньня арышту на свае рахункі ў трох банках Украіны.
Справу ў закрытым рэжыме разглядае Гомельскі абласны суд. Журналістку судзяць па артыкуле «Здрада дзяржаве». Ёй пагражае да 15 гадоў зьняволеньня.
Загрузіць яшчэ