Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызналі зьмесьціва старонкі ў Facebook старшыні барысаўскага аддзяленьня БСДП


Алесь Абрамовіч
Алесь Абрамовіч

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, рашэньне суд прыняў яшчэ 24 чэрвеня, але вядома пра яго стала толькі цяпер.

Суд Барысаўскага раёну прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» публікацыі старонкі ў Facebook старшыні Барысаўскай гарадзкой арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Алеся Абрамовіча, паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».

28 чэрвеня Абрамовіча затрымалі ў рамках адміністрацыйнага працэсу. Да суду ён трое сутак правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня Барысаўскага РАУС.

4 ліпеня суд Барысаўскага раёну аштрафаваў Абрамовіча на 10 і 30 базавых велічыняў (агулам 1280 рублёў) на падставе двух пратаколаў у адпаведнасьці з арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) — за рэпост матэрыялаў тэлеканалу «Белсат», а таксама публікацый са свастыкай.

На мінулых выбарах Абрамовіч плянаваў балятавацца ў прэзыдэнты, але ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за яго вылучэньне не зарэгістравалі. Акрамя таго, Абрамовіча некалькі разоў затрымлівалі да падзей жніўня 2020 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG