Кіраўнік ураду Беларусі Раман Галоўчанка заявіў, што абмежавальныя меры могуць закрануць чыгуначны транспарт, які ідзе з тэрыторыі Літвы.
Забарона пачала дзейнічаць з 1 лютага. Апошні беларускі цягнік з угнаеньнямі заехаў у Літву ўвечары 31 студзеня.
Міністэрства фінансаў Беларусі паказала лічбы, як зьмянілася за год унутраная і вонкавая запазычанасьці і колькі заплянавана выдаткаваць на іх пагашэньне сёлета.
Ці сапраўдны інтэграцыйны дэкрэт Лукашэнкі, вытрымкі зь якога былі апублікаваныя «Нашай нівай»? У чым яго адрозьненьні ад скарочанага выкладаньня інтэграцыйнай дамовы, якія былі апублікаваныя летась? У чым дэкрэт і яго рэалізацыя абмяжуюць сувэрэнітэт Беларусі?
Уначы з панядзелка на аўторак мусіць спыніцца транзыт прадукцыі «Беларуськалію» празь Літву — ад беларускай мяжы да Клайпедзкага порту.
Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком ураду Галоўчанкам і прадстаўнікамі «Беларуськалію» загадаў рэалізаваць захады ў адказ на адмову Літвы перавозіць беларускія грузы
Кошт сакавіцкіх кантрактаў на нафту Brent склаў больш як $91 за барэль. Такіх цэнаў не было ад кастрычніка 2014 году.
Паводле Дзьмітрыя Піневіча, урэзаць «каранавірусныя надбаўкі» плянуюць пасьля завяршэньня пандэміі.
Савет міністраў Беларусі пастановай № 51 ад 27 студзеня пашырыў сьпіс краін, пастаўкі шэрагу відаў харчаваньня зь якіх забароненыя ў адказ на санкцыі супраць беларускіх уладаў, і адмяніў прадуктовае эмбарга на некаторыя тавары.
«Беларуськалій» аспрэчвае рашэньне ўраду Літвы аб прызнаньні дамовы зь «Літоўскімі чыгункамі» не адпаведнай крытэрам нацыянальнай бясьпекі.
Кампанія «Крыптатрэйд», якая запусьціла ў 2019 годзе ў Беларусі крыптабіржу iExchange, ліквідуецца. Новую юрыдычную асобу і крыптабіржу ўласьнікі адкрыюць у Латвіі.
2,62 рубля — такі на сёньня курс беларускага рубля адносна даляра. На пачатку студзеня даляр каштаваў 2,54 рубля. Глядзім, чаму ён таньнее.
Апэратар спрэчнага газаправоду «Паўночны паток – 2», які ідзе з Расеі ў Нямеччыну, стварыў даччыную кампанію, каб прывесьці праект у адпаведнасьць зь нямецкім заканадаўствам.
Група літоўскіх чыгунак (LTG) дала адмову на запыты трох беларускіх прадпрыемстваў, якія хацелі перавозіць калійныя ўгнаеньні празь Літву.
Беларуская мытня ўжо спыніла 29 спробаў увозу санкцыйных харчовых тавараў, пастаўкі якіх у краіну забаранілі пастановай урада. Аб гэтым заявіў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Уладзімер Арлоўскі.
32 гады таму, 26 студзеня 1990 году, Вярхоўны Савет БССР 11-га скліканьня прыняў «Закон аб мовах у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы», які абвясьціў беларускую мову адзінай дзяржаўнай мовай, а расейскай мове надаў статус мовы міжнацыянальных зносін.
У Беларусі ў 2021 годзе захаваўся станоўчы балянс рэгістрацыі індывідуальных прадпрымальнікаў.
Урад Нямеччыны хоча, каб расейскі энэргетычны сэктар не падпаў пад санкцыі ў выпадку, калі расейскім банкам заблякуюць разьлікі ў далярах ЗША.
Міжнародная няўрадавая арганізацыя Transparency International (TI), якая базуецца ў Бэрліне, апублікавала штогадовы рэйтынг успрыманьня карупцыі ў сьвеце (corruption perception index).
Папулярную беларускую кампанію, распрацоўніка мабільных гульняў SayGames, выключылі з ПВТ.
Цэнтральны банк Расеі з 15 гадзіны 24 студзеня прыпыніў набыцьцё замежнай валюты на ўнутраным рынку па бюджэтным правіле, гаворыцца ў паведамленьні на сайце банку.
Беларускі Парк высокіх тэхналёгій празь ціск уладаў на IT-сэктар працягвае губляць важных рэзыдэнтаў. Краіну пакінуў адзін з найбольш прыбытковых стартапаў.
Кампанія JYSK вырашыла далучыцца да шэрагу іншых замежных кампаній, якія адмовіліся фінансаваць дзяржаўныя прапагандысцкія тэлеканалы.
За год мінус 57 кіляграмаў сьвініны, або мінус пяць квіткоў у музэй, але плюс пяць квіткоў у кіно. Улады кажуць, што даходы беларусаў растуць. Глядзім, ці праўда гэта.
Кампанія «Літоўскія чыгункі» атрымала заяўкі ад трох беларускіх кампаній на перавозку ўгнаеньняў «Беларуськалія» і зьвярнулася ў спэцыяльную ўрадавую камісію, якая павінна вырашыць, ці не пагражае нацыянальным інтарэсам заключэньне кантрактаў з гэтымі беларускімі кампаніямі.
Нацбанк прагназуе, што ў 2022 годзе беларуская эканоміка сутыкнецца «са складанымі зьнешнеэканамічнымі ўмовамі», гаворыцца ў дакладзе першага намесьніка старшыні праўленьня Нацбанку Сяргея Калечыца, апублікаваным сёньня рэгулятарам.
Расея не атрымае кампэнсацыі, калі нямецкі рэгулятар прызнае газаправод неадпаведным нормам ЭЗ. «Паўночны паток – 2» заўсёды быў геапалітычным праектам, заявіў міністар эканомікі ФРН Габэк.
Згодна з законам «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2022 год», у гэтым годзе беларускія ўлады плянуюць зарабіць на штрафах і розных утрыманьнях 134 768 632,0 рублёў.
Ад уздыму да нацыяналізацыі і закрыцьця. Як разьвівалася часткова дзяржаўная сотавая сувязь у Беларусі.
Экспэрты FIDH расказалі Свабодзе, чым прымяненьне зброі супраць пратэстоўцаў на Захадзе адрозьніваецца ад практыкі ў Беларусі, а таксама чаму складана дамагчыся спыненьня паставак спэцсродкаў у Беларусь з краін Эўразьвязу.
Вярхоўны суд Украіны пацьвердзіў законнасьць уведзенага ў траўні 2019 году абмежавальнага антыдэмпінгавага мыта на імпарт ва Ўкраіну цэмэнтных клінкераў і портлэндцэмэнту зь Беларусі.
Урад Малдовы зьвернецца ў парлямэнт з просьбай увесьці на 60 дзён рэжым надзвычайнага становішча ў энэргетычным сэктары.
Кампанія «Літоўскія чыгункі» накіравала ў «Беларуськалій» копію пастановы ўраду і рашэньня камісіі аб тым, каб прызнаць заключаную кампаніямі дамову несапраўднай з 1 лютага.
Пра справаздачу Сусьветнага банку распавёў партал Zerkalo.io.
На расейскім фондавым рынку адбыўся найбуйнейшы зь леташняга сакавіка абвал.
На судах «Менсктранс» выстаўляе актывістам вялікія сумы за нібыта шкоду грамадзкаму транспарту. Напрыклад, спартоваму журналісту Аляксандру Івуліну выставілі пазоў на 39 тысяч рублёў.
ІТ-прадпрымальнік, дырэктар кампаніі Aivitam Дзьмітры Досаў адзначыў, што пераезд плянаваў даўно і ўжо купіў білет, аднак за пяць дзён да ад’езду, 10 сьнежня, да яго прыйшлі зь ператрусам.
На зьніжку ў 10% будуць мець права каля 30% насельніцтва.
Пагадненьне паміж «Беларуськаліем» і «Літоўскімі чыгункамі» ў Літве прызналі «не адпаведным нацыянальным інтарэсам». Ад 1 лютага перавозкі гэтым шляхам спыняюцца. Што гэта будзе азначаць для экспарту беларускага калію?
Украіна і Азэрбайджан падпісалі мэмарандум аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай акцыянэрнай кампаніяй «Нафтогаз України» і азэрбайджанскай нафтавай кампаніяй SOCAR.
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ) абвінаваціла кампанію Google у злоўжываньня дамінуючым становішчам на рынку крамаў прыкладаньняў для мабільных тэлефонаў.
Падзеі ў Казахстане пачаліся з росту цэнаў на газ. Параўноўваем цэны на паліва, узровень жыцьця, колькасьць сілавікоў і іншыя лічбы ў Казахстане і Беларусі.
Беларусь у 2021 годзе прадала Ўкраіне рэкордны за апошнія сем гадоў аб’ём электраэнэргіі — 1,176 мільярда кВт-гадзін.
Аднаўленьне рэйсаў у «Белавія» плянуюць з 15 студзеня.
У ЗША зафіксаваны самы высокі рост спажывецкіх цэнаў за апошнія 40 гадоў. У сьнежні цэны на тавары і паслугі ў Злучаных Штатах павялічыліся ў гадавым вылічэньні на 7 працэнтаў, паведаміла Міністэрства працы ў Вашынгтоне.
Беларусь у 2021 годзе істотна павялічыла аб’ём паставак ва Ўкраіну ўсіх відаў нафтапрадуктаў.
У сераду 12 студзеня ўрад Літвы ўхваліў заключэньне спэцыяльнай камісіі, у якой пагадненьне паміж Літоўскай чыгункай і «Беларуськаліем», якое стала прычынай скандалу, было ацэненае як неадпаведнае інтарэсам нацыянальнай бясьпекі Літвы.
Прадстаўляючы антыінфляцыйную праграму на прэс-канфэрэнцыі, польскі прэм’ер Матэвуш Маравецкі паведаміў аб зьніжэньні цэнаў на паліва, газ, харчы і ўгнаеньні.
Сярод прычын магчымага падзеньня ВУП Беларусі ў Сусьветным банку называюць уплыў уведзеных заходнімі краінамі санкцый.
Радыё Свабода пачынае публікацыю фрагмэнтаў другога тому кнігі Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня». У кнізе расказваецца, як Менск у ХХ стагодзьдзі страціў сваю самую старую частку — раён Замчышча, Нізкага і Рыбнага рынкаў.
Загрузіць яшчэ