Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На фоне вайны ва Ўкраіне сусьветныя цэны на харчы дасягнулі рэкорднага узроўню за ўсю гісторыю


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

«Сусьветныя цэны на харчовыя тавары значна падскочылі ў сакавіку і дасягнулі самага высокага ўзроўню за ўсю гісторыю», — паведаміла 8 красавіка Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН (FAO).

У дакладзе арганізацыі падкрэсьліваецца, што індэкс харчовых цэнаў FAO, з дапамогай якога адсочваюць штомесячныя зьмяненьні сусьветных цэнаў на найбольш распаўсюджаныя тавары харчаваньня, у сакавіку дасягнуў адзнакі 159,3, што на 12,6 працэнтнага пункта вышэй, чым у лютым. Пры гэтым ужо ў лютым гэты паказьнік дасягнуў самага высокага ўзроўню з часу ўвядзеньня індэксу ў 1990 годзе. У значнай ступені рост цэнаў зьвязваюць з вайной ва Ўкраіне.

Індэкс цэн FAO на збожжавыя ў сакавіку павысіўся на 17,1 працэнтнага пункта ў параўнаньні зь лютым, што было выклікана значным ростам цэнаў на пшаніцу і ўсё кармавое збожжа ў асноўным праз вайну ва Ўкраіне, адзначаецца ў дакладзе. За апошнія 3 гады на Расею і Ўкраіну ў сукупнасьці прыпадала каля 30% і 20% сусьветнага экспарту пшаніцы і кукурузы адпаведна. У прыватнасьці, сусьветныя цэны на пшаніцу за месяц вырасьлі на 19,7 працэнтнага пункта. Да рэкордных паказьнікаў вырасьлі цэны і на кукурузу, ячмень і сорга.

Індэкс цэнаў FAO на алей вырас на 23,2 працэнтных пунктаў да 248,6 пункта, дзякуючы больш высокім каціроўкам на сланечнікавы алей, вядучым сусьветным экспартэрам якога зьяўляецца Ўкраіна. Цэны на пальмавы, соевы і рапсавы алей таксама прыкметна вырасьлі.

Індэкс цэнаў на цукар за месяц вырас на 6,7%.

Індэкс цэнаў на мяса ў сакавіку вырас на 4,8% і дасягнуў рэкорднага высокага ўзроўню.

Індэкс цэн на малочныя прадукты зь лютага павысіўся на 2,6 працэнтнага пункта, а за год — на 23,6.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG