Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўрадзе Беларусі прагназуюць, што гадавая інфляцыя перавысіць 10%


Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі чакае, што інфляцыя ў Беларусі сёлета захаваецца на ўзроўні вышэй за 10%, заявіў 8 красавіка кіраўнік ведамства Аляксей Багданаў.

Паводле яго, з гэтай прычыны было прынята рашэньне павялічыць дапушчальны крок павелічэньня цэнаў на сацыяльна значныя тавары.

«Памятаеце, у нас было 0,3% у старым дакумэнце, цяпер гэта будзе 1,2% — штомесячнае дазволенае павышэньне на пералік тавараў, якія лічацца сацыяльна значнымі. Чаму менавіта такі працэнт? Бо мы бачым, якая інфляцыя ў краінаў-суседак. У тым жа Эўразьвязе гістарычны за сакавік рэкорд — 7, 5%, у Турэччыне — больш за 50%, у Расейскай Фэдэрацыі — больш за 15%. Таму ў цэлым, паводле ацэнак розных спэцыялістаў, мы можам прагназаваць, што і ў нашай краіне інфляцыйны навес будзе больш за 10%», — сказаў Багданаў.

Міністар Багданаў адзначыў, што крок павелічэньня цэнаў павысілі таксама з мэтай кампэнсаваць страты вытворцаў, якія ня могуць моцна павялічваць цану на сацыяльна значныя тавары.

У лютым гадавая інфляцыя была на ўзроўні 10% гадавых. Аднак за сакавік і пачатак красавіка прыкметна падаражэлі многія тавары і паслугі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG