Пасьля пачатку ваеннай агрэсіі Расеі ва Ўкраіне беларускія афіцыйныя СМІ загаварылі пра тое, што на фоне санкцыйнай палітыкі і, адпаведна, падаражэньня энэрганосьбітаў у Эўропе (асабліва ў Нямеччыне) назіраецца рост цэнаў на прадукты і спажывецкія тавары. Пра тое, што цэны растуць у беларускіх крамах і чаму так адбываецца, звычайна ў такіх публікацыях нічога няма.

Мы параўналі цэны на некалькі спажывецкіх і харчовых тавараў у Менску, Вільні, Бэрліне і Варшаве.
У Менску глядзелі крамы «Гіпа», «Віталюр» і Green, у Вільні — Rimi, у Бэрліне — Edeka і Rewe, у Варшаве — Stokrotka, Auchan і Biedronka.
У чырвонай рамцы — самы дарагі тавар у кожнай катэгорыі.




Аказалася, што, амаль усе абраныя тавары даражэйшыя ў Беларусі. Сярод такіх — дзіцячыя падгузьнікі, шакаляд, кава молатая, аліўкавы алей, памідоры, авакада, перац салодкі, капсулы для пральнай машыны, какосавыя цукеркі. Прычым некаторыя пазыцыі ў Беларусі даражэйшыя ў разы: так, паўкіляграмовы пачак кавы ў менскім гіпэрмаркеце каштуе 38 рублёў, у Вільні — 21, а ў Варшаве і Бэрліне — менш за 15. Авакада ў Менску каштуе амаль 36 рублёў, у Варшаве і Бэрліне — удвая менш, каля 18 рублёў, а ў Вільні на зьніжцы ўвогуле каля 11 з паловай рублёў.




З таго, што таньней у Менску і што трапіла ў наш сьпіс, — малако (у Менску самае таннае), чырвоная рыба (у Менску яна таньнейшая, чым у Вільні, але даражэйшая, чым у Варшаве і Бэрліне) і шампунь (у Менску даражэйшы, чым у Варшаве, але таньнейшы, чым у Нямеччыне і Літве),



Сярэдні заробак у Беларусі — 1563 рублі (521 эўра), у Літве — 1566 эўра, у Нямеччыне — 4100 эўра, у Польшчы — 1218 эўра.
Усе цэны пералічаныя ў беларускія рублі па курсе Нацбанку Беларусі па стане на 10 красавіка 2022 году.


Гэтая інфармацыя не зьяўляецца сацыялягічным дасьледаваньнем