Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талісманам чэмпіянату сьвету па футболе ў Расеі стаў Забівака


Афіцыйны талісман чэмпіянату сьвету па футболе-2018 воўк Забівака
Афіцыйны талісман чэмпіянату сьвету па футболе-2018 воўк Забівака

Вынікі галасаваньня на сайце FIFA за талісман чэмпіянату сьвету па футболе 2018 году, што пройдзе ў Расеі, былі абвешчаныя 22 кастрычніка ў тэлеперадачы «Вечерний Ургант» на расейскім Першым канале. З трох пэрсанажаў — ваўка, катá і тыгра — гледачы абралі ваўка, які атрымаў імя Забівака.

У цырымоніі абвяшчэньня талісману ўзялі ўдзел славуты бразільскі футбаліст Раналда, а таксама намесьнік генэральнага сакратара FIFA, харвацкі футбаліст Званімір Бобан. Прэзыдэнт FIFA Джані Інфанціна ня ўзяў удзел у цырымоніі, замест яе ён наведаў фінал жаночага чэмпіянату сьвету для футбалістак, маладзейшых за 17 год.

Біяграфія пэрсанажа на сайце FIFA не дае тлумачэньняў паходжаньня імя Забівакі. Але яно відавочна не зьвязанае з забойствамі — яно паходзіць ад слова «забивать» у спартовым значэньні датычна голу. Такая форма імя можа быць зьвязаная з інтэрнэт-мэмам 2009 году «собака-улыбака».

У кастрычніку 2015 году адхілены ад працы ў футбольнай сфэры былы кіраўнік FIFA Ёзэф Блатэр заявіў у інтэрвію Financial Times, што чэмпіянат сьвету па футболе 2018 года быў аддадзены Расеі ў выніку таемнай угоды, заключанай паміж вышэйшымі кіраўнікамі FIFA, і меркавала фальсыфікацыю вынікаў выбараў. Але FIFA ня стала адмаўляць Расеі ў чэмпіянаце, нягледзячы на карупцыйныя скандалы.

Акрамя талісмана ў чэмпіянату ёсьць і афіцыйная эмблема (стылізаваны чырвоны кубак з трыма сінімі «вочкамі») і афіцыйны арнамэнт (у які ўваходзяць мячы, балерына, матрошка, балалайка, купал праваслаўнай царквы, мячэт і іншыя элемэнты).

Афіцыйная эмблема
Афіцыйная эмблема

Афіцыйны арнамэнт
Афіцыйны арнамэнт

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG