Юрыдычная калізія зьявілася ў Жодзіне. Там мясцовая каманда, якая вельмі рэдка гуляе ў міжнародных турнірах, ня можа атрымаць з Эўропы заробленыя ў спаборніцтвах грошы. Пад міжнароднымі абмежаваньнямі знаходзіцца прадпрыемства, што выступае галоўным фундатарам каманды.