Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 105 гадоў з дня нараджэньня Андрэя Макаёнка


Андрэй Макаёнак
Андрэй Макаёнак

Падзеі 12 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

1920Андрэй Макаёнак, беларускі драматург. Народны пісьменьнік Беларусі (1977). Нарадзіўся 12 лістапада 1920 году ў весцы Борхаў Рагачоўскага раёну. Ваяваў у час ІІ усясьветнай вайны. Браў удзел у Крымскай апэрацыі дэсанту, быў паранены і ледзь ня страціў ногі. Вядомыя п'есы: «Выбачайце, калі ласка» (1954), «Каб людзі не журыліся» (1959), «Лявоніха на арбіце» (1961), «Трыбунал» (1970); «Зацюканы апостал» (1971), «Таблетку пад язык» (1973), «Пагарэльцы» (1981), «Дыхайце эканомна» (1983). Чатыры гады загадваў аддзелам прозы ў часопісе «Вожык» і дванаццаць гадоў (1966–1978) быў галоўным рэдактарам часопіса «Нёман». Адзін з найбольш вядомых драматургаў Беларусі.

Дзень у гісторыі

1915 — у занятай немцамі Белавескай пушчы на паляваньні імпэратар Вільгельм ІІ застрэліў зубра.

1918 — Аўстрыя абвясьціла сябе рэспублікай.

1933 — у Нямеччыне на рэфэрэндуме 95% насельніцтва краіны ўхвалілі палітыку Адольфа Гітлера.

1948 — завяршыўся Такійскі працэс над японскімі ваеннымі злачынцамі. Сямёх абвінавачаных засудзілі на сьмяротнае пакараньне праз павешаньне, шаснаццаць чалавек — на пажыцьцёвае зьняволеньне.

1982Юрый Андропаў выбраны генэральным сакратаром ЦК КПСС.

У гэты дзень нарадзіліся

1794 Міхал Рукевіч, вайсковец, удзельнік вызвольнага руху 1820-х, палітычны катаржанін.

1823Павал Шпілеўскі, беларускі этнограф і пісьменьнік.

1868Ганна Мiсуна, першая беларуская геалягіня.

1885 Міхайла Грамыка, беларускі пісьменьнік і навуковец.вязень ГУЛАГу.

1958 Леанід Пранчак, паэт-песеньнік.

У памяці

1572 Рыгор Хадкевіч, дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ.

1623Язафат Кунцэвіч, уніяцкі арцыбіскуп, актыўны праваднік Берасьцейскай царкоўнай уніі (забіты).

1996 Анатоль Майсеня, беларускі журналіст і грамадзкі дзеяч. Загінуў у аўтакатастрофе.

2018 Ігар Лучанок, беларускі кампазытар, піяніст, народны артыст Беларусі.

Ігар Лучанок
Ігар Лучанок

2020 — 31-гадовы мянчук Раман Бандарэнка, якога жорстка пабілі падчас затрыманьня на «плошчы Перамен» у Менску, памёр у шпіталі. Хто менавіта забіў Рамана Бандарэнку, невядома, аднак сярод прысутных падчас нападу 11 лістапада на запісах з камэраў назіраньня пазналі экс-кіраўніка Фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава, неаднаразовага чэмпіёна сьвету ў тайскім боксе і кікбоксінгу Дзьмітрыя Шакуту і прэс-сакратарку Лукашэнкі Натальлю Эйсмант. Да гэтай даты цяпер прымеркаваны Міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG