Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнэсуэла абвясьціла пра маштабнае разгортваньне войскаў у адказ на вайсковую прысутнасьць ЗША


Нікаляс Мадура ў час нарады з вайсковым кіраўніцтвам, 5 верасьня 2025 году, Каракас
Нікаляс Мадура ў час нарады з вайсковым кіраўніцтвам, 5 верасьня 2025 году, Каракас

Паводле крыніц, знаёмых з гэтымі намаганьнямі і дакумэнтамі плянавання, зь якімі азнаёмілася агенцтва Reuters, Вэнэсуэла разгортвае зброю, у тым ліку абсталяваньне расейскай вытворчасьці, і плянуе зладзіць супраціў у партызанскім стылі або пасеяць хаос у выпадку паветранага або наземнага нападу ЗША.

Такі падыход — маўклівае прызнаньне недахопу пэрсаналу і абсталяваньня ў паўднёваамэрыканскай краіне, піша агенцтва.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выказаў здагадку аб магчымасьці наземных апэрацый у Вэнэсуэле, заявіўшы, што «наступнай будзе зямля» пасьля шматлікіх удараў па меркаваных суднах, якія займаюцца незаконным абаротам наркотыкаў у Карыбскім моры, і значнага нарошчваньня амэрыканскага вайсковага засяроджаньня ў рэгіёне. Пазьней ён адмаўляў, што разглядаў магчымасьць удараў унутры Вэнэсуэлы.

Кіраўнік Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура, які знаходзіцца ва ўладзе з 2013 году, заяўляе, што Трамп імкнецца зрынуць яго, і што грамадзяне Вэнэсуэлы і вайскоўцы будуць супраціўляцца любой такой спробе.

Паводле слоў шасьці крыніц, знаёмых з вайсковым патэнцыялам Вэнэсуэлы, амэрыканскія вайскоўцы значна пераўзыходзяць вэнэсуэльскіх, якія аслабленыя недахопам падрыхтоўкі, нізкімі заробкамі і зношаным абсталяваньнем.

Некаторыя камандзіры падраздзяленняў нават былі вымушаныя весьці перамовы зь мясцовымі вытворцамі прадуктаў харчаваньня, каб пракарміць сваіх вайскоўцаў, бо ўрадавых паставак не хапае, паведамілі агенцтву Reuters дзьве крыніцы, знаёмыя са становішчам у дзяржаўных сілах бясьпекі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG