Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менску прэзэнтавалі праект для тых, хто атрымаў адукацыю за мяжой і хоча вярнуцца


Іна Кулей
Іна Кулей

Сёньня больш за 18 тысяч беларусаў атрымалі альбо атрымліваюць адукацыю за мяжой. Як паказваюць апытаньні, больш за 50% зь цяперашніх выпускнікоў хацелі б вярнуцца на радзіму.

Хтосьці марыць распачаць сваю справу, хтосьці — працаваць на пасьпяховым прадпрыемстве. Але людзі былі даволі працяглы час адарваныя ад радзімы, ад беларускіх рэалій. І, нягледзячы на веды, навыкі, досьвед, ім цяжка зарыентавацца, якія магчымасьці ёсьць для іх у Беларусі. 29 чэрвеня Камітэт «Салідарнасьць» прэзэнтаваў праект «Тваё заўтра», мэта якога — стварэньне супольнасьці маладых спэцыялістаў, якія атрымалі вышэйшую адукацыю за мяжой, і гатовых працаваць для Беларусі.

Старшыня Камітэту «Салідарнасьць» Іна Кулей, адкрываючы прэзэнтацыю, пажартавала:

«Накіроўваючы на вучобу тых жа „каліноўцаў“, мы не прымушаем іх расьпісвацца крывёю, што яны павінны вярнуцца на радзіму. Але надыходзіць час, і многія, адвучыўшыся, і нават знайшоўшы пасьпяховую працу за мяжой, задумваюцца пра вяртаньне.

Першая праграма вельмі сучасная, амбітная, актуальная — гэта тэма працы для моладзі, якая вяртаецца пасьля навучаньня».

Натальля Ліцьвіненка і Тамара Сідарэнка
Натальля Ліцьвіненка і Тамара Сідарэнка

Асноўная плятформа — сайт «Тваё заўтра», ён распрацаваны на трох мовах, распавяла каардынатарка праекту Натальля Ліцьвіненка:

Асобны разьдзел — «Вакансіі». Усе думаюць, што знайсьці працу гуманітарыям даволі складана, але ўсё магчыма. Ёсьць вакансіі і для журналістаў, капірайтэраў, іншых спэцыяльнасьцяў.

Разьдзел «Гісторыя посьпеху кампаній». Першым партнэрам праекту «Тваё заўтра» стала бізнэс-школа ІПМ. Яе кіраўнік Павел Данейка працаваў за мяжой, але рэалізаваў у Беларусі пасьпяховы праект бізнэс-школы. Спадар Данейка пераконвае на сваім прыкладзе, што крызіс — час магчымасьцяў. Ён таксама пачынаў у 1990-х, у даволі складаны пэрыяд.

Ёсьць на сайце і гісторыі пасьпяховых людзей, карысныя парады, як, напрыклад, правільна скласьці рэзюмэ.

Прычым, праект «Тваё заўтра» разьлічаны ня толькі на «каліноўцаў», але і на выпускнікоў ЭГУ, іншых замежных навучальных устаноў.

Другая частка праекту — «Інтэрнэт відэакансультацыі як новы інструмэнт для павагі, абароны і ажыцьцяўленьня правоў чалавека ў Беларусі».

Каардынатарка гэтай часткі Людміла Ісакава кажа, што, нягледзячы на так званае пацяпленьне адносінаў з Захадам, рэпрэсіі супраць беларускіх актывістаў ня скончыліся, яны працягваюцца, але набылі прыхаваны характар. Відэакансультацыі аказвае вельмі шырокае кола экспэртаў і адмыслоўцаў.

Людміла Ісакава
Людміла Ісакава

Самая першая відэакансультацыя — пра тое, як паводзіць сябе, калі чалавека звальняюць «у сувязі са сканчэньнем кантракту».

Юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Тамара Сідарэнка кажа:

«Такія выпадкі былі ў Мікашэвічах, Бабруйску, калі звальнялі сяброў незалежных прафсаюзаў, а таксама калі кіраўніцтва ВНУ хацела пазбавіцца ад пэўных «неляяльных» выкладчыкаў. Экспэртамі па гэтай праблеме зьяўляюцца юрыст Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Беларусі Алена Яськова і Сяргей Антусевіч, якія спасылаюцца па шэраг заканадаўчых актаў, дэкрэтаў.

Ужо створаны відэакансультацыі, што рабіць і як паводзіць сябе студэнтам, якіх выключаюць з ВНУ і прызываюць у войска (экспэрты — юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Павал Сапелка і Віталь Каратыш, які сам быў «палітпрызыўніком»).

У плянах — відэакансультацыі па самых розных тэмах: пра парушэньні правоў грамадзян на рэгістрацыю ініцыятыўных груп і абʼяднаньняў; пра адміністрацыйны перасьлед незалежных СМІ, пра перашкоды ў стварэньні беларускамоўных клясаў у школах ды іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG