Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія і замежныя дыпляматы прачытаюць Купалу «разам»


Музэй Янкі Купалы
Музэй Янкі Купалы

27 лютага ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства «Чытаем Купалу разам».

Намесьнік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас — сваяк народнага паэта, кіраўнікі дыпляматычных місій і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый прачытаюць урыўкі з унікальнага цыклю грамадзянска-патрыятычнай лірыкі Янкі Купалы, створанага 100 гадоў таму.

Чытаньні, якія ладзяцца міністэрствам сумесна зь Дзяржаўным літаратурным музэем Янкі Купалы, ужо сталі традыцыйнымі. Сёлета яны пройдуць сёмы раз. Прымеркаваныя яны да Міжнароднага Дня роднай мовы, які па рашэньні ЮНЭСКА адзначаецца штогод 21 лютага.

Прэсавы сакратар МЗС Дзьмітры Мірончык патлумачыў Свабодзе, чаму сёлета сьвяткаваньне адбудзецца зь некаторым спазьненьнем:

«Яно стала ўжо элемэнтам „фірмовага стылю“ нашага міністэрства. І мы не хацелі, каб гэтае вельмі важнае мерапрыемства „згубілася“ на тле значных міжнародных падзей, якія адбыліся ў Менску мінулымі днямі. Таму разам з музэем і калегамі — замежнымі дыпляматамі мы вырашылі правесьці яго крыху пазьней».

Афіцыйны прадстаўнік МЗС падкрэсьліў, што 2018 год у Беларусі абвешчаны Годам малой радзімы:

«Таму на выстаўцы „Для Бацькаўшчыны“ з фондаў купалаўскага музэю будуць прадстаўленыя працы вядучых мастакоў Беларусі, у якіх адлюстраваныя мясьціны, зьвязаныя з жыцьцём паэта на зломе эпох, і вобраз Янкі Купалы як прарока нацыянальнага Адраджэньня і народнага дыплямата. Купала сваёй творчасьцю і грамадзкай дзейнасьцю спрыяў пашырэньню культурных сувязяў Беларусі зь іншымі краінамі. Ён фактычна сфармуляваў асноўную задачу дыпляматыі Беларусі — занімаць свой пачэсны пасад між народамі».

Праз 75 гадоў пасьля гібелі Купалы. Някляеў: «Апэрацыя спэцслужбаў». Антановіч: «Няшчасны выпадак». А паводле Берыі — самагубства

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG