Калі пачатак 2005 году быў адносна спакойны для недзяржаўных мэдыяў, то ўжо пры канцы траўня пачаліся гучныя судовыя працэсы. Галоўны рэдактар адзінай у Беларусі штодзённай недзяржаўнай газэты “Народная Воля” Іосіф Сярэдзіч згадвае, як у траўні, чэрвені і ліпені ён амаль штодня браў удзел у розных судовых паседжаньнях — пачынаючы ад разгляду шматлікіх пазоваў грамадзянаў у выніку публікацыі ў газэце звароту ў падтрымку руху “Воля народу” да судовага працэсу паводле пазову лідэра Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргея Гайдукевіча — як вынік, газэце прызначылі выплаціць штраф 100 мільёнаў рублёў.
Калі ад “Народнай Волі” запатрабавалі тэрмінова выплаціць 100 мільёнаў рублёў і адначасова заблякавалі рахункі і апісалі ўсю маёмасьць рэдакцыі, галоўны рэдактар Іосіф Сярэдзіч зьвярнуўся па падтрымку да сваіх падпісчыкаў, і цягам некалькіх дзён намаганьнямі прыхільнікаў газэты патрэбная сума была сабраная. Згадвае шэф-рэдактар “Народнай Волі” Сьвятлана Калінкіна:
(Калінкіна: ) “Сапраўды, ішлі людзі рознага ўзросту. Вельмі шмат было сталых людзей, якія апошнія грошы адрывалі ад сваёй пэнсіі, каб дапамагчы газэце. Шчыра кажучы, я не спадзявалася, што будзе такая плыня людзей. Мне здавалася, што дапаможа некалькі палітыкаў, бізнэсоўцаў ды ўсё. Але ўсё адбылася наадварот. Я мяркую, што цяпер у незалежных газэтаў толькі ў гэтым кірунку на наступны год і ёсьць надзея. Людзі хочуць бачыць гэтыя газэты, і таму ў такой сытуацыі нават самыя неверагодныя варыянты распаўсюджаньня газэтаў могуць ажыцьцявіцца. Цяпер нам тэлефануюць, пішуць, людзі пакідаюць свае адрасы і тэлефоны, каб мы зьвярталіся, і яны гатовыя разносіць па пад’ездах, кідаць у паштовыя скрыні суседзям і гэтак далей”.
Паводле Сьвятланы Калінкінай, галоўнае, на што сёньня могуць разьлічваць незалежныя СМІ, гэта грамадзкая падтрымка.
У 2005 годзе зь пераважнай большасьцю рэспубліканскіх і мясцовых незалежных мэдыяў скасавалі дамовы на распаўсюд усе падразьдзяленьні “Саюздруку”. Манапаліст у галіне падпіскі на пэрыядычныя выданьні прадпрыемства “Белпошта” не ўключыла іх у падпісны каталёг на першае паўгодзьдзе 2006 году. Выключэньнем сталі толькі некалькі выданьняў — “Белгазета”, “Свободные новости плюс” і “Белорусы и рынок”.
Найбольш папулярныя газэты — такія, як “Народная Воля”, “БДГ. Деловая газета”, “Салідарнасьць” ды іншыя — вымушаныя друкавацца ў Расеі. Намесьніца галоўнага рэдактара выданьня “БДГ. Деловая газэта” Ірына Халіп, сёлетная ляўрэатка прэміі часопісу “Time” у намінацыі “Адважнае сэрца”, мяркуе, што цяперашнія захады супраць незалежных мэдыяў — не апошнія крокі ўладаў.
(Халіп: ) “У такі складаны пэрыяд, які надыходзіць (я маю на ўвазе прэзыдэнцкія выбары), я думаю, што трэба забыць пра зарэгістраваную ў дзяржаўным Міністэрстве інфармацыі прэсу. Я мяркую, што ўжо надышоў час, калі трэба наладжваць і партызанскі рух, і партызанскі друк. Трэба ўжо пераходзіць да падпольных газэтаў, да падпольных друкарняў. Гэта адзінае выйсьце, якое я бачу”.
Сама Ірына Халіп паводле сёлетняга рашэньня Кастрычніцкага суду Менску павінна выплаціць галоўнаму рэдактару амэрыканскага выданьня “Русская Америка” Аркадзю Мару 10 мільёнаў рублёў, а самой “БДГ. Деловой газете” суд прысудзіў штраф 50 мільёнаў рублёў. Замежны журналіст, пра якога пісала Ірына Халіп у артыкуле “У Аклагоме так і не даведаюцца пра Лукашэнку”, палічыў сябе абражаным і прасіў суд спагнаць з аўтаркі й газэты 1 мільён даляраў. Але суд ацаніў гонар і годнасьць Аркадзя Мара на 28 тысяч даляраў.
Праз суды і штрафы давялося прайсьці многім карэспандэнтам недзяржаўных мэдыяў, у тым ліку і Марыне Коктыш, якая ўжо каля дзесяці гадоў працуе ў “Народнай Волі”. Паводле яе, тое, што адбываецца цяпер у беларускай журналістыцы, можна назваць пазбаўленьнем права на прафэсію.
(Коктыш: ) “Сёньня многія журналісты з рэгіянальных і сталічных сродкаў масавай інфармацыі апынуліся перад жорсткім выбарам — ім проста няма дзе сёньня працаваць. А беларускі мас-мэдыйны рынак сёньня настолькі разбураны, што проста няма куды ісьці працаваць журналістам, якія сёньня пішуць для недзяржаўнай прэсы. Вядома, што ня ўсе яны пойдуць працаваць у дзяржаўныя СМІ. Думаю, што ня ўсе журналісты пойдуць туды. Для некаторых, я неаднойчы чула, лепей зьмяніць прафэсію, чым ісьці працаваць у “Советскую Белоруссию”.
Ці рэальна ў цяперашніх умовах недзяржаўным мэдыям адстаяць свае правы ў судзе? Намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец упэўнены, што гэта абавязкова трэба рабіць, нягледзячы на тое, што ў большасьці выпадкаў суд не прымае рашэньня на карысьць незалежнага выданьня.
(Бастунец: ) “Практыка паказвае, што абараняць правы трэба, і ёсьць магчымасьць дасягнуць добрага выніку. Іншая справа, што калі з другога боку выступае дзяржаўны орган ці калі праглядаецца дзяржаўны інтарэс, то магчымасьці дасягнуць посьпеху рэзка зьмяншаюцца”.
(Карэспандэнтка: ) “Вы толькі што згадвалі пасьпяховыя судовыя працэсы. Ці маглі б прывесьці некалькі прыкладаў?”
(Бастунец: ) “Супраць “БДГ. Деловая газета” і журналіста Сяргея Сацука, калі адзін з намесьнікаў Міністэрства аховы здароўя падаваў пазоў, які быў адхілены. З тых пазоваў, якія падавалі супраць “Народнай Волі” ў сувязі з друкаваньнем сьпісаў у падтрымку руху “Воля народу”, таксама частка была адхілена. Напрыклад, у 2000 годзе юрысты Цэнтру прававой абароны СМІ Беларускай асацыяцыі журналістаў, у гэта ўжо цяжка паверыць, але амаль тры чвэрці справаў, у якіх мы ўдзельнічалі, заканчваліся ці на карысьць выданьня, ці ў значнай ступені зьмякчалі наступствы. Цяпер статыстыка, на жаль, больш сумная”.
Якім чынам будуць існаваць незалежныя выданьні ў 2006 годзе ва ўмовах немагчымасьці падпіскі і распаўсюду праз сыстэму “Саюздруку”? Газэты шукаюць розных шляхоў. “БДГ. Деловая газета” ўжо некалькі гадоў таму распрацавала ўласную сыстэму распаўсюду. “Народная Воля” атрымала ліцэнзію Менгарвыканкаму на раздробны гандаль, і з наступнага году яе будуць прадаваць у рэдакцыі газэты, адначасова газэта будзе бясплатна распаўсюджвацца прадстаўнікамі грамадзкасьці й актывістамі палітычных партыяў. “Наша Ніва” складае сьпіс адрасоў людзей, якія хочуць падпісацца на газэту, а таксама заклікае будучых падпісчыкаў дасылаць на рахунак рэдакцыі прыватныя ахвяраваньні, і далей сіламі рэдакцыі газэта будзе дастаўляцца яе прыхільнікам. Галоўны рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Дынько запэўнівае Радыё Свабода, што будзе зроблена ўсё дзеля захаваньня газэты.
(Дынько: ) “Для “Нашай Нівы” наступны год увогуле незвычайны. У 2006 годзе газэце спаўняецца 100 гадоў. Дарэчы, наступны год можна разглядаць як і год стагодзьдзя беларускага друку. Для нас ужо справа проста гонару — застацца. Дажыць да 100-годзьдзя і перажыць яго. Цяпер хваля салідарнасьці з газэтай вялізная. Мы штодзённа атрымліваем дзясяткі прыватных ахвяраваньняў ад людзей. Кожны дзень дадаецца каля 40—50 новых падпісчыкаў. Я веру, што газэты выстаяць, усе газэты выстаяць, бо грамадзтву яны патрэбныя. Грамадзтва ня будзе маўчаць і не маўчыць”.
Па абвяшчэньні даты прэзыдэнцкіх выбараў, 19 сакавіка, стала зразумела, што прыбіраньне з інфармацыйнай прасторы незалежных мэдыяў, выключэньне іх з падпіснога каталёгу, адмова ў распаўсюдзе — усё гэта захады напярэдадні выбараў, мяркуе кіраўніца Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна.
(Літвіна: ) “Я думаю, што кардынальным чынам зьмянілася ўся наша грамадзка-палітычная сытуацыя, усё жыцьцё дзяржавы пасьля таго, як была названая дата прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка. Сёньня можна гаварыць пра тое, што вось гэтая разьвязаная кампанія супраць распаўсюду незалежных газэтаў пацьвярджае, што да незалежных СМІ ўлада ставіцца як да рэальнай пагрозы. Але нягледзячы ні на што, гэта маё глыбокае перакананьне, у гэтай сытуацыі журналісты, людзі нашай прафэсіі, і сіла наша — у нашых прафэсійных абавязках. І вось у гэтай сытуацыі, галоўнае, што мы можам зрабіць — гэта, сапраўды, любымі шляхамі несьці інфармацыю да людзей і дапамагаць урэшце зрабіць сьвядомы выбар 19 сакавіка на выбарчых участках”.