Дэнамінацыя беларускага рубля праводзілася двойчы: у жніўні 1994 года ў 10 разоў, і ў студзені 2000 года ў 1000 разоў. Потым пайшлі размовы аб ўвядзеньні ў Беларусі адзінай валюты з Расеяй, гэтае ўвядзеньне некалькі разоў адкладвалася. Цяпер вось зноў пэрыядычна ўзьнікаюць чуткі пра магчымую дэнамінацыю.
Экс-старшыня Нацыянальнага Банку краіны прафэсар Станіслаў Багданкевіч выказаў такое меркаваньне:
(Багданкевіч: ) "Дэнамінацыя аб''ектыўна патрэбна, але толькі не сёньня. Трэба, каб інфляцыя стабільна не перавышала 3% гадавых. Я б сёньня не рабіцў дэнамінацыі, рана. Прычыны інфляцыі, прычыны росту цэн не ліквідаваныя. А прычыны - рост грашовай масы ў некалькі разоў больш высокі за нацыянальны прадукт, вытворчасьць тавараў народнага спажываньня. У нас інфляцыя насамрэч, калі ўлічваць рост цэн на жытло, на нерухомасьць двузначная ў год".
Эканаміст Міхал Залескі таксама не адмаўляе, што дэнамінацыя патрэбна, але выказвае наступную засьцярогу:
(Залескі: ) "Звычайна дэнамінацыя праводзіцца як чыста тэхнічная акцыя, зьвязаная з тым, што ў выніку абясцэньваньня грошы становіцца занадта такімі шматлікімі. У нас зараз масштаб цэнаў вельмі адрозьніваецца ад суседніх краінаў. І таму было б натуральна абсалютна выпусьць грошы з меншай колькасьцю нулёў, але ў Беларусі магчыма, будуць іншыя варыянты выкарыстаньня гэтай дэнамінацыі. Яны зьвязаныя з пошукам дадатковых рэсурсаў для бюджэту, і можа адначасова адбывацца пэўнае акругленьне коштаў, натуральна, у большы бок. Мы з гэтым ужо сутыкаліся раней".
Прэсавы сакратар Нацыянальнага банку Беларусі Міхаіл Журавовіч цалкам абвяргае магчымасьць правядзеньня дэнамінацыі беларускага рубля.
(Журавовіч: ) "Качку запусьцілі, узбударажылі ўсё насельніцтва. У мяне тэлефон не змаўкае каторы дзень. Ну, зробім мы дэнамінацыю, як, здаецца, сайт "Беларускі партызан" распаўсюдзіў, а потым мы дамовімся, што будзем уводзіць расейскі рубель. Вам гэта прыемна будзе - двойчы пералічваць і двойчы прывыкаць? Сёлета, я на 100 працэнтаў сьцярджаю, што дэнамінацыі ня будзе! А як там далей у пэрспэктыве будзе, можа, праз 5 гадоў ці колькі - будзе бачна".