Беларускія палітыкі спачуваюць родным ахвяраў менскага тэракту 11 красавіка, абураюцца цынізмам яго арганізатараў і выканаўцаў, перасьцерагаюць улады ад паўтарэньня досьведу 2008 году, калі пасьля выбуху на Дзень Рэспублікі ў Менску масава затрымлівалі прадстаўнікоў апазыцыі, а вінаватых так і не знайшлі.
Актывіста АГП Аляксандра Сергіенку ў 2008 годзе неўзабаве пасьля выбуху 4 ліпеня ў Менску затрымала група захопу КДБ як аднаго з падазраваных.
Спэцслужбы дзейнічалі груба, узламалі дзьверы, арыштавалі, канфіскавалі розныя гайкі і фарбы, кажа Аляксандар. Некалькі дзён ён прабыў у ізалятары, больш за два месяцы лічыўся падазраваным па справе. Пазьней перад ім нават ня выбачыліся. Давесьці сваю невінаватасьць у часе сьледчых дзеяньняў было немагчыма, перад рэпрэсіўнай сыстэмай чалавек у Беларусі безабаронны, кажа спадар Сергіенка. Ён не выключае, што пасьля новага тэракту ўлады паўтораць такі сцэнар:
«З аднаго боку падаецца, што яны будуць рэальна шукаць, хто гэта зрабіў, а калі ня знойдуць, то чаму б у прафіляктычных мэтах не „ператрэсьці“ ўсіх вядомых дзеячаў? Ня ведаю, можа, і да мяне прыйдуць. 25 сакавіка вось прыходзілі».
Аляксандар нявесела жартуе, што цяпер ён у гіпсе, зламаў нагу, і гіпс можна ў гэтым выпадку разглядаць як алібі.
Адстаўны генэрал міліцыі Мечыслаў Грыб кажа, што згодны з тэзісам Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што трэба шукаць тых, каму выгадны менскі тэракт. Але сьпяшацца з такімі высновамі ён не рэкамэндуе.
Мечыслаў Грыб не выключае, што ўлады, як і ў 2008 годзе, могуць выкарыстаць гэты тэракт для паляваньня на апанэнтаў улады:
«Пры нашай уладзе ўсё гэта магчыма, але гэтых апанэнтаў ужо можна па пальцах пералічыць. Усе ў турмах сядзяць ці пад хатнім арыштам. Але магчыма, што будуць зьверху ціснуць на нізы, а тыя будуць старацца нешта рабіць, нешта паказваць, дакладваць кожны дзень, што зроблена. І пры такой сьпешцы я не выключаю памылак. Сьледчая праца патрабуе дакладнасьці і разважлівасьці».
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька, які застаецца ў статусе абвінавачанага па справе аб масавых беспарадках, заклікаў улады ўключыць у сьледчую групу замежных спэцыялістаў:
«Толькі тады будзе давер да гэтых расьсьледаваньняў. Ва ўлады ёсьць велізарная спакуса, нягледзячы на тое, хто стаіць за гэтым тэрактам. Калі да гэтага прыярытэтам была эканоміка, сацыяльныя праблемы, якія ў людзей былі зьвязаныя зь вялікім недаверам да ўлады, то зараз праз тэлебачаньне, праз прапаганду на першы плян выйдзе стабільнасьць, бясьпека, парадак. Ва ўмовах Беларусі гэта можа азначаць, што мы павінны ахвяраваць сваімі правамі».
Спадар Лябедзька не выключае нейкіх дзеяньняў адносна апазыцыі.
«У мяне было б стопрацэнтнае алібі, калі б я па-ранейшаму быў у „амэрыканцы“... А так можа паўтарыцца сытуацыя 2008 году».
Анатоль Лябедзька кажа, што выбух разбурыў спакойны імідж Беларусі.
Экс-кандыдат на прэзыдэнта Віктар Цярэшчанка разам з жонкай і паплечнікамі са свайго былога выбарчага штабу ўсклаў кветкі да ўваходу на станцыю мэтро «Кастрычніцкая» ў Менску.
«Гэта трагедыя, гэта злачынства, арганізаванае супраць беларускага народу. На месцы загіблых і пацярпелых мог быць кожны з нас», — заявіў спадар Цярэшчанка «Свабодзе».
У чыіх інтарэсах гэта было ўчынена, пакуль можна толькі здагадвацца, кажа ён.
«Канечне, гэта прынізіць аўтарытэт Рэспублікі Беларусь. Гэта сьведчаньне пэўнай нестабільнасьці, у пытаньнях ня толькі эканомікі, але і аховы грамадзкага парадку. Гэта дэстабілізацыя... Вельмі хацелася б, каб на гэты раз былі знойдзеныя тыя нелюдзі, якія гэта ўсё арганізавалі, і былі прыцягнутыя да адказнасьці, а не як было пасьля 3 ліпеня. Мы павінны ведаць, хто гэта зрабіў. Але гэта не нагода, каб браць адбіткі пальцаў і зноў „ператрахваць“ апазыцыю».
Былы супрацоўнік КДБ Валер Костка заклікае не сьпяшацца з высновамі наконт таго, хто стаіць за менскім тэрактам:
«Патрэбен час, каб вызначыць, супраць каго быў скіраваны выбух. Цяпер, на эмоцыях, нельга рабіць нейкія высновы. Так, гэты выбух меў пэўныя мэты, але іх мы зразумеем крыху пазьней, калі пабачым, якая будзе рэакцыя, як будуць дзейнічаць улады, будзе хто браць на сябе адказнасьць ці не. Трэба зразумець, якія былі мэты і матывы арганізатараў. Гэта можна будзе зразумець, калі адбудуцца нейкія зьмены, нейкія наступствы. І па гэтых наступствах можна будзе меркаваць, хто ў іх быў зацікаўлены».
У любым выпадку апазыцыя тут, на думку Валера Косткі, блізка не стаяла, замежныя спэцслужбы таксама.
«Гэта нешта ўнутранае, і што гэта такое, трэба будзе яшчэ зразумець».