"Большасьць гаварыла пра тое, што вінаватых ніколі ня знойдуць, але вельмі хутка аб’явяць", -- такія размовы чула пасьля выбуху ў мэтро карэспандэнтка Радыё Свабода Алена Струвэ, якая апынулася ў эпіцэнтры менскіх падзеяў. Ёй слова:
11 красавіка я затрымалася на працы. Мой калега вельмі цікава расказваў пра Грузію. Ён днямі вярнуўся з гэтай краіны і да таго ж прывёз маладое віно ды сыр. Потым я пайшла ў мэтро і села ў цягнік, які, як высьветлілася, аказаўся другім за… тым самым, які прыбыў на станцыю “Кастрычніцкая” на момант выбуху. Наш цягнік затрымалі на “Плошчы Перамогі”, па гучнай сувязі аб’явілі, што ён нікуды далей не паедзе і што рух цягнікоў на першай лініі мэтро ўвогуле спынены.
Людзі пачалі выходзіць наверх, дзе гучалі сырэны, а па праспэкце імчаліся “хуткія”, пажарныя, машыны МНС. Я рухалася разам з тымі, каму трэба было ў бок Кастрычніцкай. Праз мост празь Сьвіслач, уздоўж цырку, уверх да Палацу прафсаюзаў. Такой вялікай колькасьці людзей на гэтым пустынным месцы я даўно ня бачыла.
У натоўпе адчувалася нейкая трывога – і людзі выказвалі здагадкі: напэўна, штосьці сур’ёзнае. Чым бліжэй да Кастрычніцкай, тым больш уражвала нейкая дзіўная гукавая палітра – сумесь сырэнаў “хуткай дапамогі” і званкоў мабілак. Многія званілі і пыталіся: “Дзе ты?” Многія адказвалі на званкі: “Я тут. Не хвалюйся”. Час ад часу чуліся галасы скрозь сьлёзы: “Ну чаму ты не падыходзіш да тэлефону?”
Бліжэй да ўваходу ў мэтро, зь якога ішоў ці то дым, ці то густы пыл я пачула ад відавочцаў пра тое, што мабільнікі, не змаўкаючы, званілі з вопраткі тых, хто загінуў.
Зь некаторымі дзяўчатамі была гістэрыка. Яны гучна рыдалі на грудзях хлопцаў. Па тым, як была падпаленая скура на іхных тварах, можна было меркаваць, што яны зусім нядаўна былі яшчэ там – унізе. Адну зь дзяўчат літаральна калаціла. Яна расказвала, як яна бачыла на станцыі адарваныя ногі і рукі, сапраўднае месіва крыві і мяса…
А яшчэ -- пра рассыпаны на плятформе цукар…
Да выхадаў з мэтро – ля Палаца прафсаюзаў і Дому афіцэраў пастаянна пад’яжджалі “хуткія”. На асфальце было шмат сьлядоў крыві. Цяжка параненыя ляжалі на парапэце, на прыступках каля Палаца прафсаюзаў.
“Дзе найбольш цяжкія? “ – пыталіся мэдыкі ды супрацоўнікі МНС. Цяжка параненых клалі на насілкі, а лёгка параненых прасілі пачакаць. “Лёгкія” цярпліва чакалі.
Праспэкт быў перакрыты “хуткімі”. Транспарт не хадзіў. І я, зноў жа ў натоўпе, пайшла ў бок Нямігі. Гэты квартал таксама выглядаў нязвыкла ажыўленым, тут таксама зашкальвалі мэлёдыі мабільнікаў. Усё тыя ж адказы: “Са мной ўсё нармальна”. Усё тыя ж пытаньні: “Дзе ты?” Усё той жа адчай: “Ну, чаму-чаму ён (яна) не падыходзіць?”
Кідалася ў вочы вялікая колькасьць прыгожых твараў. Натоўп, у якім не было аніякай агрэсіі. Незнаёмыя людзі проста зьвярталіся адзін да аднаго, лёгка ішлі на кантакт, такім чынам падтрымлівалі самі сябе і незнаёмых суразмоўцаў.
Дзесьці бліжэй дадому ўдалося сесьці ў перапоўнены тралейбус. Тут таксама абмяркоўвалі выбух, а яшчэ гаварылі пра хлопца, які выскакнуў за прыпынак дагэтуль. Ён набыў даляры ў абменьніку, а нейкая жанчына, скарыстаўшыся цісканінай, выцягнула ў яго партманэ з гэтымі грашыма.
“Для каго тэракт, а для каго “пасьпяховае паляваньне”, -- сказаў нейкі мужчына. Іншыя пасажыры падтрымалі яго.
Большасьць гаварыла пра тое, што вінаватых ніколі ня знойдуць, але вельмі хутка аб’явяць.
“Гэта ўсё тыя, хто цяпер сядзіць у турмах, я б пакінуў іх там на ўсё жыцьцё. Каб не муцілі вады ў нашым ціхім горадзе, -- гучна крычэў нейкі п'яны. Нічога, наш бацька навядзе парадак”.
Неяк стала сумна. Але раптам узгадала расказ майго калегі пра Грузію. Напэўна, нехта там вырашыў, што гэта ня мой цягнік. Сёньня пайду ў царкву і пастаўлю сьвечку, як параіў мне іншы калега, сьвятой Ніно.