Як адзначаецца на сайце біржы, аўкцыён пачнецца з пачатковай цаны ў 84 рублі, хоць у пачатку 2025 году яе вартасьць ацэньвалі ў 297 662,06 рублёў.
Адна з абавязковых умоў продажу: пачатак дзейнасьці на аб’екце не пазьней праз два гады з моманту падпісаньня дагавору куплі-продажу, а ў выпадку правядзеньня капітальнага рамонту — не пазьней, чым празь пяць гадоў пасьля набыцьця аб’екта.
Пераможца аўкцыёну зможа выкарыстоўваць зямельны ўчастак для разьмяшчэньня пад жылую, адміністрацыйную, гандлёвую або іншую забудову на падставе навуковай дзейнасьці, узгодненай зь Міністэрствам культуры Беларусі (у выпадку зьмяненьня прызначэньня нерухомай маёмасьці).
У інфармацыі пра аўкцыён адзначаецца, што зямля мае гісторыка-культурнае прызначэньне.
Форум