Як вынікае з апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі пастановы Міністэрства адукацыі, гэты парадак распаўсюджваецца на грамадзян Беларусі, а таксама замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, якія стала пражываюць у Беларусі.
Цяпер Міністэрства адукацыі будзе рыхтаваць заключэньне аб магчымасьці працаўладкаваньня за межамі Беларусі пасьля «разгляду нададзеных Міністэрствам унутраных спраў дакумэнтаў». У іх пераліку — копія дагавору аб працаўладкаваньні, копія дагавору аб садзейнічаньні ў працаўладкаваньні, а таксама копіі працоўнага ці цывільна-прававога дагавору.
У пастанове адзначаецца, што Міністэрства будзе разглядаць гэтыя дакумэнты на наяўнасьць у іх палажэньня аб узаемных абавязацельствах бакоў аб вяртаньні ў Беларусь пасьля заканчэньня тэрміну дзеяньня працоўных ці цывільна-прававых дагавораў.
Форум