Як вынікае зь інфармацыі на афіцыйным сайце ведамства, у чарзе на выезд у Польшчу на 6:00 раніцы ў пункце пропуску Берасьце стаяць 75 аўтобусаў і 1600 легкавых аўтамабіляў, у пункце пропуску Бераставіца, які аднавіў 17 лістапада працу — 27 легкавых аўтамабіляў і 3 аўтобусы, у пункце пропуску Казловічы — 400 грузавікоў.
Два пункты пропуску Кузьніца Беластоцкая-Брузгі і Баброўнікі-Бераставіца адкрыліся а 2:00 17 лістапада пасьля некалькіх гадоў спыненьня іх дзейнасьці пасьля выраку польскаму актывісту і журналісту Анджэю Пачобуту і незаконнага патоку мігрантаў.
На беларуска-латвійскай мяжы ў пункце «Грыгораўшчына» 17 лістапада стаяць 60 фур (12 лістапада было 170), а 7 лістапада ў чарзе было 360 грузавікоў.
Выезду ў Літву ў пункце пропуску Каменны Лог чакаюць 570 грузавікоў і 342 — у Беняконях (12 лістапада было 370).
Усяго выезду ў краіны Эўразьвязу на мяжы Беларусі чакаюць 1372 грузавіка, 1627 — легкавых аўтамабіляў і 78 аўтобусаў.
Форум