Лінкі ўнівэрсальнага доступу

DW: Фонд дапамогі ахвярам рэпрэсіяў атрымаў больш за 2,4 мільёна эўра


Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі палітвязьням і іхным сем’ям, які пачаў працаваць у кастрычніку мінулага году, назьбіраў больш за 2,4 мільёна эўра, паведаміла Deutsche welle.

Найбольшую частку гэтых сродкаў далі:

  • Нарвэгія — каля 34% ад агульнай сумы,
  • Данія — каля 28%,
  • Швэцыя — каля 18%,
  • Люксэмбург — каля 10%.
  • Астатнія 10% былі выдзеленыя Ісьляндыяй, Гішпаніяй, Фінляндыяй, Эстоніяй і Латвіяй.


На момант заснаваньня фонд меў 1,3 мільёна эўра.

На сёньня каля 1,2 мільёна эўра ўжо разьмеркавалі паміж арганізацыямі-партнэрамі, якія непасрэдна аказваюць дапамогу.

Найбуйнейшымі атрымальнікамі сталі

  • ByHelp 642 984 эўра,
  • BySol 320 144 эўра
  • «Краіна для жыцьця» — 97 433 эўра,
  • DissidentBy — 80 996 эўра,
  • INeedHelpBY — 41 200 эўра.

Яны дапамаглі 1139 чалавекам.

  • BySol — 509,
  • ByHelp —370,
  • DissidentBy — 178,
  • «Краіна для жыцьця» — 132.

INeedHelpBY набыў 1181 прадуктовы кошык.

Паводле прадстаўнікоў фонду, усе грошы ідуць на непасрэдную падтрымку пацярпелых, а адміністрацыйныя выдаткі не перавышаюць 5% агульнага бюджэту.

Неразьмеркаваная рэшта ў 1,24 млн эўра захоўваецца на рахунку аператара — Нарвэскага Хэльсынскага камітэту.

Нядаўна праз выяўленыя праблемы з дакумэнтацыяй і бясьпекай з фонду выйшла арганізацыя ByHelp. У BySol пасьля скандалу зьмяніўся прадстаўнік.

Нягледзячы на гэта, прадстаўнікі Міжнароднага гуманітарнага фонду сьцьвярджаюць, што ягоная праца ідзе ў штатным рэжыме.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG