Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы затрымалі беларуса і паляка, якія прыехалі па цыгарэты з кантрабандных шароў


У раёне Клімаўкі супрацоўнікі Пагранічнай службы выявілі пакунак з 3000 пачкаў цыгарэт, падчэпленых да двух метэаралагічных шароў
У раёне Клімаўкі супрацоўнікі Пагранічнай службы выявілі пакунак з 3000 пачкаў цыгарэт, падчэпленых да двух метэаралагічных шароў

Польскія памежнікі ўначы на 10 лістапада непадалёк ад памежнага пераходу ў Кузьніцы знайшлі пакунак з 1,5 тысячы пачкаў цыгарэт, які ляжаў побач з рэшткамі паветранага шара.

Неўзабаве па цыгарэты прыехалі 48-гадовы паляк і 29-гадовы беларус. Іх затрымалі.

Яшчэ два пакункі выявілі за 10 км на поўдзень і поўнач ад папярэдняга. Адзін быў падчэплены да двух шароў, а цыгарэт у ім было 3 тысячы пачкаў. У другім было 1,5 тысячы.

Кошт кантрабандных цыгарэт ацанілі ў больш як 100 тысяч злотых (больш як 27 тысяч даляраў у пераліку).

Затрыманым пагражае зьняволеньне.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG