Пад санкцыі Кіева трапіла 32-гадовая Анастасію Бенедзісюк, якая працуе на дзяржаўным тэлеканале «Першы інфармацыйны».
У прыватнасьці, у жніўні 2022 году Бенедзісюк падманам узяла інтэрвію ў некалькіх былых каліноўцаў. Яна называлася сябе журналісткай выданьня Deutsche Welle і зладзіла цэлы маскарад: зьняла акуляры, надзела парык і адмыслова загрымавалася для размовы. Яна размаўлялі з былымі і цяперашнімі ваярамі Віктарам Савічам, Уладзімерам Лаўранюком, Аляксеем Вайцяховічам і намесьнікам камандзіра палку Каліноўскага Вадзімам Кабанчуком.
22 сакавіка 2024 году менавіта Бенедзісюк выконвала заданьне прапагандысцкага каналу, беручы інтэрвію ў палітычнай дзяячкі Паліны Шарэнды-Панасюк, якая тады была за кратамі і зазнавала катаваньняў.
У жніўні 2023 году Эўразьвяз унёс Бенедзісюк у санкцыйны сьпіс.
Таксама ў санкцыйны сьпіс трапілі грамадзкае аб’яднаньне «Беларуский славянский комитет» і прыватная асьветніцкая ўстанова ў пытаньнях гісторыі, права і сацыяльных адносін «Согласие — Медиа».
Грамадзкае аб’яднаньне «Беларуский славянский комитет» узначальвае 84-гадовы Сяргей Касьцян. У 2014-м годзе ён спрабаваў зарэгістраваць у Беларусі палітычную партыю пад такой назвай, але спроба ня ўдалася. Касьцян — былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад камуністаў, прыхільнік «русского мира» і адзінства славян.
Установай «Согласие — Медиа» кіруе 49-гадовы прарасейскі актывіст Арцём Агафонаў. Таксама ён сустаршыня беларускай прарасейскай ініцыятывы «Гражданское согласие». Не хавае сваіх прарасейскіх поглядаў і супрацоўніцтва са структурамі, зьвязанымі са спэцслужбамі Расеі.
Раней Агафонаў падпісаў зварот з просьбай забараніць дэманстрацыю бел-чырвона-белага сьцяга як «сьцяга паліцаяў» і прыраўняць яго на заканадаўчым узроўні да нацысцкай сымболікі, а таксама прыняць «георгіеўскую стужку» ў якасьці афіцыйнага сымбалю сьвяткаваньня Дня Перамогі. Ён удзельнічаў у адпраўцы беларускіх дзяцей у лягер ФСБ праз партнэрскую арганізацыю СТАА «Ірыда» і расейскі УПЦ «Вымпел». Сябруе зь віцебскай прарасейскай актывісткай Эльвірай Мірсалімавай.
Форум