Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даўгі беларускіх прадпрыемстваў за год вырасьлі на 37,2%


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На 1 сакавіка 2025 году даўгі беларускіх прадпрыемстваў склалі 107,6 мільярда рублёў, паведамляе Белстат. Год таму яны складалі 78,4 млрд рублёў (на 1 сакавіка 2024) і за гэты час вырасьлі на 37,2%.

У тым ліку пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасьць (даўгі прадпрыемстваў) на 1 сакавіка складала 11,6 мільяра рублёў, за год яна вырасла на 16% (на 1 сакавіка 2024 году было 10 мільярдаў), піша Позірк.

Дэбіторская запазычанасьць (даўгі прадпрыемствам) на 1 сакавіка вырасла да 90,3 млрд рублёў (на 1 марта 2024 году было 66,6 млрд рублёў, за год рост у 35,6%), у тым ліку пратэрмінаваная — 9,8 млрд (за год вырасла на 10,1%).

У студзені — лютым 2025 году рэнтабэльнасьць рэалізаванай беларускімі прадпрыемствамі прадукцыі склала 7,5% (год таму — 7,1%), рэнтабэльнасьць продажаў — 6,2% (год таму — 5,9%), паведамляе Белстат.

Запазычанасьць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на 1 сакавіка 2025 году склала 59 млрд 743 млн рублёў, сьведчаць зьвесткі Нацбанку. Праведзены «Позіркам» аналіз паказаў, што актуальная сума доўгу на 12,9% большая, чым год таму (52 млрд 906,9 млн рублёў). Пратэрмінаваная запазычанасьць на 1 сакавіка склала 978,7 млн рублёў (рост у 3,5 раза).

  • У кастрычніку 2023 году на нарадзе па продажах айчыннай прадукцыі Лукашэнка адзначыў, што для беларускай эканомікі «пытаньне пытаньняў» — дэбіторская запазычанасьць, а ў красавіку 2024 году канстатаваў, што ягоныя патрабаваньні па скарачэньні зьнешняй пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасьці ня выкананыя — за 2023 год яна вырасла больш як на 10%.
  • Пазьней Лукашэнка папярэдзіў дырэктараў прадпрыемстваў пра наступствы іх няздольнасьці вярнуць даўгі за сваю прадукцыю. «Гэта турма. Таму што пры такім раскладзе вы просіце яшчэ і танныя крэдыты пад „абаротку“ і рэструктурызацыю даўгоў. Гэта значыць, зноў спадзеяцеся, што дзяржава з уласнай кішэні вам нешта дасьць», — сказаў ён.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG