Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль ударыў па Бэйруце ў адказ на абстрэлы з Лібану


Удар Ізраіля па Бэйруце 28 сакавіка
Удар Ізраіля па Бэйруце 28 сакавіка

Ізраіль выканаў пагрозу ўдарыць па Бэйруце ў адказ на запуск у пятніцу зь Лібану ракет у бок ізраільскай тэрыторыі.

Гэта быў ужо другі выпадак запуску ракет па Ізраілі з тэрыторыі Лібану з моманту спыненьня агню паміж Ізраілем і праіранскай шыіцкай групоўкай «Хэзбала» у лістападзе летась.

Абодва разы «Хэзбала» адмаўляла сваё дачыненьне да ўдараў. Групоўка прызнаная тэрарыстычнай у Ізраілі і ЗША. ЭЗ лічыць тэрарыстычным яе ваенізаванае крыло.

Ізраільскія вайскоўцы нанесьлі ўдар па паўднёвым прыгарадзе лібанскай сталіцы, папярэдне заклікаўшы мясцовых жыхароў пакінуць раён і папярэдзіўшы, што яны знаходзяцца «побач з аб’ектамі „Хэзбалы“ і павінны неадкладна эвакуавацца».

Папярэджаньне Ізраіля выклікала паніку: бацькі пасьпяшаліся забраць дзяцей з школаў, якія хутка закрыліся, а на дарогах утварыліся заторы з прычыны спробаў жыхароў пакінуць небясьпечную зону, перадаюць карэспандэнты AFP.

Лідэр «Хэзбалы» Наім Касэм павінен быў выступіць у пятніцу з прамовай у паўднёвым прыгарадзе Бэйруту пазьней у пятніцу, але выступ быў скасаваны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG