Бізнэсоўца з Горадзеншчыны судзяць за «паклёп» на Лукашэнку і «распальваньне варожасьці»
Бізнэсоўца Віталя Пятрэнку пачынаюць судзіць 10 сакавіка ў Горадзенскім абласным судзе, паведамляе «Вясна».
Яго вінавацяць паводле двух артыкулаў — «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК) і «распальваньне варожасьці» (ч. 1 арт. 130 КК). Судзьдзя — Мікалай Рачынскі.
Віталю Пятрэнку 46 гадоў, ён родам з Горадзеншчыны, з вёскі Міратычы Карэліцкага раёну, мае жонку і дзіця. Віталь займаецца бізнэсам, ён спэцыялізаваўся на сэндвіч-панэлях для будаўніцтва дамоў, з 2018 году ўзначальвае кампанію «Эўрапейскія будаўнічыя тэхналёгіі».
Невядома, калі Віталя затрымалі, але сацсеткі перасталі абнаўляцца ў сярэдзіне верасьня 2024 году.