Як піша «Позірк», 292 назіральнікі, або 65,6%, прадстаўляюць розныя інтэграцыйныя структуры на постсавецкай прасторы: Выканаўчы камітэт Садружнасьці Незалежных Дзяржаў — 214, Міжпарлямэнцкую асамблею СНД — 62, Парлямэнцкую асамблею Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бясьпецы — 16.
Акрамя таго, ад парлямэнтаў удзельнікаў СНД акрэдытавана 11 назіральнікаў.
За 9 дзён колькасьць назіральнікаў — прадстаўнікоў Сакратарыята Нарады па ўзаемадзеяньні і мерах даверу ў Азіі павялічылася да 2 (рост у два разы; 1), «незалежных назіральнікаў» — да 94 (+64,9%; 57).
Нязьменнай засталася колькасьць назіральнікаў ад Моладзевай арганізацыі Руху недалучэньня (2), Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (16).
Усе вышэйпералічаныя арганізацыі прыхільныя да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Напярэдадні МЗС паведаміла, што запрашэньне назіраць за выбарамі было накіравана Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЭ. Прадстаўнік БДІПЧ дала зразумець журналістам, што ўлады ў Менску зрабілі гэта запозна, таму пазыцыя структуры застаецца ранейшай — БДІПЧ шкадуе, што рэжым Лукашэнкі перашкаджае «бесстароньняй і незалежнай ацэнцы выбарчага працэсу».
Форум