Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блінкен: выбары ў Беларусі ня могуць выклікаць даверу ў цяперашніх рэпрэсіўных умовах


Энтані Блінкен
Энтані Блінкен

Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі ня могуць быць свабоднымі або справядлівымі з прычыны «рэпрэсіўных умоваў» ў краіне, заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен 17 студзеня.

«Злучаныя Штаты далучаюцца да многіх нашых эўрапейскіх саюзьнікаў у ацэнцы таго, што выбары ня могуць заслугоўваць даверу ва ў мовах, калі цэнзура паўсюдная, а незалежныя СМІ больш ня існуюць», — сказаў Блінкен.

Блінкен сказаў, што выбары пройдуць ва ўмовах, калі ў выбарчых бюлетэнях могуць удзельнічаць толькі ўхваленыя рэжымам кандыдаты, а чальцы апазыцыі альбо знаходзяцца ў турме, альбо ў выгнаньні.

Злучаныя Штаты асуджаюць спробы рэжыму «легітымізаваць выбары, якія ня могуць быць свабоднымі і справядлівымі», дадаў ён.

Дзяржаўны дэпартамэнт зрабіў заяву пасьля таго, як беларускі дзяржаўны канал АНТ паказаў чацьвёртую частку з сэрыі прапагандысцкіх фільмаў «Свабода слова», у якіх былі інтэрвію са зьняволенымі журналістамі Радыё Свабода.

У заяве ня згадваецца сэрыя фільмаў, але цытуюцца словы Блінкена, які сказаў, што «сыстэматычныя намаганьні рэжыму прымусіць замаўчаць любое іншадумства вызначылі вынік выбараў задоўга да іх галасаваньня, пазбавіўшы беларускі народ магчымасьці выбіраць сваіх лідэраў і вызначаць сваю ўласную будучыню».

Амэрыканскі дыплямат, які пакідае пасаду, таксама адзначыў, што няздольнасьць рэжыму своечасова накіраваць запрашэньне Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ) для назіраньня за выбарамі «падкрэсьлівае яго грэбаваньне празрыстым выбарчым працэсам, а таксама яго абавязкамі ў якасьці дзяржавы-удзельніцы АБСЭ».

Тактыка рэжыму па задушэньні апазыцыі «дае зразумець, што рэжым Лукашэнкі баіцца ўласнага народа», паказваючы, што мужнасьць беларусаў у краіне і за яе межамі «прыносіць эфэкт», дадаў Блінкен.

Злучаныя Штаты прызнаюць «надзвычайную настойлівасьць» беларускіх асоб і арганізацый грамадзянскай супольнасьці, якія працуюць, каб прыцягнуць рэжым да адказнасьці, сказаў ён.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG