Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тэгеране падчас страляніны забітыя двое судзьдзяў, адзін судзьдзя паранены


Махамад Магісе
Махамад Магісе

Двое судзьдзяў загінулі ў выніку стральбы ў Тэгеране ў будынку Палаца правасудзьдзя. Пра гэта паведамляе агенцтва IRNA. Яшчэ адзін судзьдзя паранены.

Злачынец скончыў жыцьцё самагубствам да таго, як яго пасьпелі затрымаць. Улады расцэньваюць напад як тэракт.

Забітыя судзьдзі – Махамад Магісе і Алі Разіні. Яны спэцыялізаваліся на злачынствах, зьвязаных з нацыянальнай бясьпекай, шпіянажам і тэрарызмам, адзначае агенцтва.

Іранская служба Радыё Свабода паведамляе, што Магісе вёў справы многіх палітвязьняў. Судзьдзя знаходзіцца пад санкцыямі ЗША і Эўразьвяза, яго лічаць датычным да парушэньня правоў чалавека ў Іране.

Разіні ў 1998 годзе перажыў замах. Тады ён быў галоўным судзьдзёй Тэгерана, у ягоны аўтамабіль заклалі бомбу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG