Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі вынесьлі выракі адвакатам памерлага ў калёніі лідэра апазыцыі Навальнага


Зьняволеныя адвакаты Ігар Сяргунін, Аляксей Лепцэр і Вадзім Кобзеў у судовай клетцы
Зьняволеныя адвакаты Ігар Сяргунін, Аляксей Лепцэр і Вадзім Кобзеў у судовай клетцы

Суд у горадзе Петушкі Ўладзімірскай вобласьці Расеі вынес прысуды тром былым адвакатам Аляксея Навальнага — Вадзіму Кобзеву, Аляксею Ліпцэру і Ігару Сяргуніну.

Іх абвінавачваюць паводле артыкулу аб удзеле ў экстрэмісцкай арганізацыі.

Абвінавачаньне запрасіла Кобзеву 5 гадоў 11 месяцаў пазбаўленьня волі, Ліпцэру — 5 гадоў і 10 месяцаў зьняволеньня, а Сергуніну — 5 гадоў і 6 месяцаў калёніі.

У выніку Кобзеву прысудзілі 5,5 года калёніі, Сяргуніну — 3,5 года, Ліпцэру — 5 гадоў, паведамляе «Медиазона».

Адвакаты знаходзяцца ў СІЗА з 13 кастрычніка 2023 году. Па вэрсіі сьледзтва, яны, «выкарыстоўваючы свой статус», перадавалі лісты Навальнага з калёніі яго паплечнікам. Сьледчыя лічаць, што гэта дазволіла Аляксею Навальнаму «працягваць ажыцьцяўляць функцыі лідэра і кіраўніка экстрэмісцкай супольнасьці».

У 2021 годзе Маскоўскі гарадзкі суд прызнаў Фонд барацьбы з карупцыяй, створаны Аляксеем Навальным, экстрэмісцкай арганізацыяй. Усе трое адвакатаў былі ўнесены ў сьпіс экстрэмістаў і тэрарыстаў Расеі.

Суд праходзіць у Петушках, паколькі ў Петушынскім раёне ў 2022–2023 гадах знаходзіўся ў калёніі Аляксей Навальны.

У траўні Ігар Сергунін, як паведамлялася, прызнаў віну і даў паказаньні ў справе.

  • Аляксей Навальны памёр у калёніі ў пасёлку Харп Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Расеі летась 16 лютага. Паводле афіцыйнай вэрсіі, сьмерць палітыка нібыта наступіла з натуральных прычын. Паплечнікі Навальнага лічаць, што яго забілі на загад расейскіх уладаў.
  • Расейскія ўлады ўнесьлі створаныя Навальным структуры ў сьпісы экстрэмісцкіх, яго паплечнікаў перасьледуюць. Паведамляецца, што ў шэрагу гарадоў улады рыхтаваліся да стыхійных акцыяў памяці 4 чэрвеня ў дзень народзінаў Навальнага.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG