Брытанская газета Guardian прысьвяціла спэцыяльны матэрыял гэтаму інцыдэнту, які адбыўся яшчэ напярэдадні Калядаў.
Унутраная ахова парлямэнцкага будынка выправадзіла расейскіх дыпляматаў з памяшканьня Палаты і патлумачыла, што там экскурсіі не праводзяцца, піша Guardian.
У брытанскім урадзе да інцыдэнту паставіліся больш сур’ёзна, адзначае ВВС. Дэпутатам абедзьвюх палат разаслалі ліст з папярэджаньнем не запрашаць дыпляматаў з Расеі ў будынак парлямэнту нават у прыватным парадку.
Аўтары публікацыі пішуць, што застаецца незразумелым, ці наведвалі расейцы экскурсію, арганізаваную з асабістай ініцыятывы кагосьці з супрацоўнікаў ці саміх дэпутатаў, ці расейскія дыпляматы купілі білет, як гэта робяць звычайныя турысты.
Прадстаўнікі расейскай дзяржавы з сакавіка 2022 году афіцыйна абвешчаныя непажаданымі асобамі, persona non grata, пра што расейскаму амбасадару было паведамлена ў пісьмовым выглядзе, піша Guardian. У лісьце, разасланым дэпутатам абедзьвюх палат ад імя іх старшыняў, сэра Ліндсі Хойла і лорда Макфола, зазначаецца, што «дзейныя меры былі прыняты пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну», — гаворыцца ў лісьце.
Форум