Новым прэм’ер-міністрам стаў Росэн Жалязкаў, высокапастаўлены чыноўнік партыі ГЕРБ, які раней займаў высокія пасады міністра, а таксама старшыні парлямэнту. Яго ўрад абраны 125 галасамі з 240 месцаў у парлямэнце.
Кааліцыя складаецца з правацэнтрысцкай партыі ГЕРБ, былой камуністычнай Балгарскай сацыялістычнай партыі, папулісцкай партыі «Ёсьць такі народ», заснаванай тэлевядоўцам, і адной з фракцый Руху за правы і свабоды, які прадстаўляе мусульман у Баўгарыі.
Кааліцыя разглядаецца як вяртаньне статус-кво. Ніякіх рэзкіх антыкарупцыйных намаганьняў не чакаецца. У кааліцыі дамінуюць празаходнія партыі, але і ім давядзецца балянсаваць з прарасейскім партнэрам, піша баўгарская служба Свабоды.
ГЕРБ узначальвае Бойка Барысаў, які дамінуе ў баўгарскай палітыцы з 2009 году. Партыя перажыла масавыя антыкарупцыйныя пратэсты 2020 году, яе лідэр Барысаў больш не прэм’ер-міністар. БСП адкрыта прарасейская партыя. Партыя «Ёсць такі народ» зрабіла поўны разварот — пачыналася яна як рух супраць ГЕРБ і хабарніцтва, цяпер будзе кіраваць разам зь ёй. Рух за правы і свабоды ня першы год абвінавачваюць у карупцыі.
Рэфармісцкая празаходняя кааліцыя «Працяг пераменаў/Дэмакратычная Баўгарыя» застаецца ў апазыцыі. Яна настойвала на выразнай барацьбе з хабарніцтвам, на ізаляцыі палітыка і алігарха Пееўскага, які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, і на працягу ваеннай падтрымкі Ўкраіны. Яны не галасавалі за Жалязкава на зацьвярджэньне прэм’ер-міністрам з-за яго блізкасьці да Барысава. Такім чынам, яны засталіся ў апазыцыі, а вышэйзгаданыя абавязальніцтвы таксама засталіся па-за межамі кааліцыйнай дамовы.
Форум