Цяпер падарожнікам і кіроўцам грузавікоў, якія ўяжджаюць у гэтыя дзьве краіны праз Вугоршчыну або Грэцыю, больш ня трэба будзе прад’яўляць дакумэнты.
На працягу першага паўгодзьдзя 2025 году паміж Румыніяй і Баўгарыяй і Румыніяй і Вугоршчынай яшчэ будуць дзейнічаць выбарачныя праверкі, пасьля чаго яны цалкам зьнікнуць. У ЭЗ прынялі рашэньне адправіць аўстрыйскіх, вугорскіх, румынскіх і грэчаскіх памежнікаў у Баўгарыю для аховы мяжы з Турэччынай, дзе цяпер будзе праходзіць зьнешняя мяжа Эўразьвязу.
Міністры ўнутраных спраў краін Эўразьвязу прынялі адпаведнае рашэньне амаль тры тыдні таму, пасьля таго як Аўстрыя зьняла вэта на пашырэньне Шэнгенскай зоны.
У канцы сьнежня 2023 году Рада Эўразьвязу часткова прыняла Баўгарыю і Румынію ў Шэнгенскую зону. У сакавіку 2024 году на паветраных і марскіх межах дзьвюх краін з 27 іншымі краінамі Шэнгенскага пагадненьня скасавалі памежны кантроль.
З 31 сакавіка 2024 году Румынія пачала выдаваць шэнгенскія візы беларусам, а Баўгарыя — з 15 красавіка.
Паводле экспэрта, Баўгарыя і Румынія — даволі бясьпечныя краіны для беларусаў, якія зьяжджаюць за мяжу празь перасьлед на радзіме.
Румынія і Баўгарыя далучыліся да Эўразьвязу ў 2007 годзе. Да 2010 году яны выканалі ўсе тэхнічныя крытэры для далучэньня да Шэнгену, але сутыкнуліся з супрацівам Аўстрыі з прычыны боязі нелегальнай міграцыі.
Форум