Як паведамілі ў кампаніі, плянуецца, што цеплаэлектрацэнтралі ў Кішынёве і Бельцах будуць вырабляць каля 28% электраэнэргіі ад спажываньня, каля 10% складзе энэргія з аднаўляльных крыніц, а астатнія 62% будуць імпартаваць з Румыніі.
Таксама кампанія Energocom паведаміла пра забесьпячэньне неабходнай колькасьці электраэнэргіі на 2 студзеня.
- 28 сьнежня «Газпрам» паведаміў пра спыненьне паставак газу ў Малдову з 1 студзеня 2025 году, патлумачыўшы гэта тым, што што малдаўскі бок адмаўляецца ўрэгуляваць запазычанасьць за пастаўкі газу.
- Прэм’ер-міністар Малдовы Дорын Рэчан на гэта заявіў, што «Расея выкарыстоўвае энэргію як палітычную зброю, ператвараючы людзей у закладнікаў прыднястроўскага рэгіёну, які яна кантралюе праз незаконна разьмешчанае войска» і што краіна разгледзіць магчымасьць вырашэньня праблемы спыненьня паставак расейскага газу ў міжнародным прававым полі — у тым ліку разглядае зварот да міжнароднага арбітражу.
- 30 сьнежня прэм’ер-міністар Малдовы даручыў ураду краіны пачаць падрыхтоўку да магчымай нацыяналізацыі газавай кампаніі «Малдовагаз», 50% акцыяў якой належаць расейскаму «Газпраму».
Форум