Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскія дыпляматы ўшанавалі памяць ахвяр сталінізму ў Курапатах. ФОТА


Эўрапейскія дыпляматы ўскладаюць кветкі да помніку ахвярам сталінізму. Лясное ўрошчышча Курапаты пад Менскам. 31 кастрычніка 2024 году
Эўрапейскія дыпляматы ўскладаюць кветкі да помніку ахвярам сталінізму. Лясное ўрошчышча Курапаты пад Менскам. 31 кастрычніка 2024 году

Група дыпляматаў з краінаў Эўразьвязу ўсклала кветкі да курапацкіх крыжоў.

Часовая павераная Літвы ў справах Беларусі Аста Андрыяўскене паведаміла пра візыт групы эўрапейскіх дыпляматаў у месца масавых расстрэлаў грамадзян савецкім НКВД.

«Напярэдадні Дзядоў, Дня памяці продкаў, паводле даўняй традыцыі дыпляматы краін Эўрапейскага зьвязу наведалі Курапаты, каб ушанаваць памяць пра незьлічоныя жыцьці і таленты, зьнішчаныя пошасьцю таталітарызму», — напісала яна ў сацыяльнай сетцы Х (колішні Twitter).

За ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году супрацоўнікі НКВД расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячоў. Падзеі атрымалі назву «чорнай ночы».

Але масавае зьнішчэньне людзей праходзіла ў Курапатах і ў шматлікіх іншых месцах Беларусі рэгулярна. Дакладнай колькасьці ахвяр камуністычнага тэрору немагчыма падлічыць нават сёньня.

Архівы КДБ пры Лукашэнку засакрэчаныя. Таксама пры цяперашняй уладзе Беларусі месцы памяці ў Курапатах і іншых мясцовасьцях неаднаразова апаганьвалі, ламалі помнікі і зносілі крыжы. Ніводзін з вандалаў ня быў злоўлены і пакараны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG