У Маладэчне сілавікі затрымалі 39-гадовага мужчыну, які спрабаваў сарваць дзяржаўны сьцяг на тэрыторыі адной са школаў. Відэа з затрыманым апублікаваў Тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў.
На апублікаваным сілавікамі відэа відаць, як мужчына апускае і спрабуе зьняць дзяржаўны сьцяг Беларусі з флагштока, але ў яго не атрымліваецца — іён разводзіць рукамі і сыходзіць.
Паведамляецца, што мужчыну заўважылі работнікі школы і выклікалі міліцыю.
На «пакаяльным» відэа сілавікоў мужчына кажа, што меў праблемы на працы, таму выпіў алькаголь і калі ў той дзень праходзіў праз тэрыторыю школы, у якой некалі вучыўся і «хацеў скрасьці сьцяг», але не атрымалася.
Як сцвярджае набліжаных да сілавікоў Telegram-канал, сьледчыя праводзяць праверку па гэтым інцыдэнце.
Дзе цяпер затрыманы, ці прад’явілі яму абвінавачаньні і паводле якога артыкулу — не паведамляецца.
Раней беларусаў неаднойчы судзілі за спробы сарваць дзяржаўны сьцяг — у віну ім ставілі зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў (арт. 370 Крымінальнага кодэксу, паводле гэтага артыкулу пагражае пакараньне ад штрафу і папраўчых работ, да трох гадоў пазбаўленьня волі).
Форум