Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 7 кастрычніка: У Берасьці пачаўся 11-ы групавы суд за пратэсты 2020 году


Беларускі сілавік. Архіўнае фота
Беларускі сілавік. Архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Суд за пратэсты ў Берасьці

У судзе Ленінскага раёну Берасьця 7 кастрычніка пачалі судзіць трох чалавек паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушае грамадзкі парадак»). Пад суд патрапілі Сяргей Нічыпарук, Аляксандр Клімашэвіч, Яўген Бычко, піша «Вясна».

Праваабаронцам вядома, што дырэктара берасьцейскай кампаніі Яўгена Бычко жорстка затрымалі на трасе M1 у сярэдзіне ліпеня. Мужчыну спынілі супрацоўнікі ДАІ, а пазьней пад’ехалі сілавікі, якія яго і затрымалі. На відэа сілавікоў берасьцеец кажа, што ўдзельнічаў у паслявыбарнай акцыі пратэсту ў сваім горадзе.

Крымінальную справу супраць берасьцейцаў разглядае Крысціна Папова. Паводле «Вясны», такім чынам у Берасьці пачалі судзіць ужо 11-ю групу людзей за «грубае парушэньне парадку» падчас пратэстаў у 2020 годзе.

Затрымалі менчука за публікацыю у Telegram інфармацыі аб перамяшчэньні сілавікоў

Відэа з затрыманым менчуком апублікаваў праўладны тэлеграм-канал. На ім мужчына кажа, што ў 2020 годзе ў «экстрэмісцкія» тэлеграм-чаты перадаваў інфармацыю аб перамяшчэньні сілавікоў, браў удзел у дваровых чаяваньнях і шукаў начальніка Акрэсьціна ў «дэструктыўных» чатах.

У якім статусе знаходзіцца затрыманы і па якім артыкуле яго абвінавачваюць — невядома. У роліку мужчына паведаміў, што яго арыштавалі на 15 сутак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG