Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі зьмяншаецца колькасьць беларускіх эмігрантаў


Прырода Грузіі
Прырода Грузіі

За 2023–24 гады іх колькасьць у Грузіі зьменшылася больш чым на тысячу.

На 1127 чалавек зьменшылася ў 2023–24 гадах колькасьць беларускіх эмігрантаў, якія жывуць у Грузіі. Пра гэта сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак Нацыянальнай службы статыстыкі Грузіі (Сакстат).

У 2023 годзе ў краіну ўехалі 3557 грамадзян Беларусі (1735 мужчынаў і 1822 жанчыны), а выехалі зь яе 4537 беларусаў (2498 мужчын і 2039 жанчын) — адмоўнае сальда склала 980 чалавек.

За 2024 год у Грузію ўехалі 1208 мужчын і 1243 жанчыны — разам 2451, а выехалі 1385 мужчын і 1213 жанчын — разам 2598 грамадзян Беларусі, адмоўнае сальда 147 чалавек.

Беларускія эмігранты, як вынікае з статыстыкі Нацыянальнай службы статыстыкі Грузіі, масава сяліліся там у 2022 годзе, калі ў краіну прыехалі на 12 509 чалавек больш, чым пакінулі яе (13 361 на 852).

У 2021 годзе ў Грузію прыехала на 1426 беларусаў больш, чым выехала, але маштабы міграцыі тады былі меншыя (прыехалі 1 583 чалавек, выехалі 157).

На 1 студзеня 2025 году ў Грузіі жылі 12 808 імігрантаў зь беларускім грамадзянствам. За апошнія чатыры гады ў краіну ўехалі 20 952 чалавекі (11 005 мужчын і 9947 жанчын), выехалі — 8144 (4406 мужчын і 3 738 жанчын).

У 2019–2024 гадах улады Грузіі не задаволілі ніводнага хадайніцтва беларускіх грамадзян аб наданьні прытулку. Таксама адмаўлялі ва ўезьдзе асобным актывістам дыяспары пасьля абнуленьня тэрміну знаходжаньня (у краіне можна бесьперапынна знаходзіцца да году).

Беларусы, якіх на радзіме перасьледуюць з палітычных матываў, асабліва тыя, у каго заканчваецца тэрмін дзеяньня нацыянальнага пашпарту (зь верасьня 2023 году пасьля ўказу Лукашэнкі яго больш нельга памяняць у амбасадах і консульствах Беларусі за мяжой), пераяжджаюць з Грузіі ў Эўразьвяз і атрымліваюць абарону там.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG