Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 3 траўня ў Беларусі 8-ы раз вырастуць цэны на аўтамабільнае паліва


Запраўка ў Менску. Архіўнае фота
Запраўка ў Менску. Архіўнае фота

Гэта апошняе з заплянаваных падаражэньняў.

Ад 3 траўня ў Беларусі зноў вырастуць цэны на маторнае паліва, паведаміліў прэс-службе «Белнафтахіму». Гэта восьмае плянавае падаражэньне з 15 сакавіка.

Ад 3 траўня раздробныя цэны павялічацца на 2 капейкі за літар і складуць:

  • АІ-92-К5-Эўра — 2,5 рубля,
  • АІ-95-К5-Эўра — 2,6 рубля,
  • АІ-98-К5-Эўра — 2,82 рубля,
  • Дызэльнае паліва К5 — 2,6 рубля.

У сярэдзіне сакавіка «Белнафтахім» аб’явіў, што паэтапна павялічыць цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі на 16 капеек за літар, з крокам па 2 капейкі ў тыдзень «з улікам усебаковай ацэнкі эканамічнай сытуацыі, каньюнктуры рынку нафты і нафтапрадуктаў у сумежных дзяржавах». Пасьля гэтага цэны павышалі 15, 22 і 29 сакавіка, а таксама 5, 12, 19 і 26 красавіка.

Агулам з 15 сакавіка цэны на ўсе віды аўтамабільнага паліва ў Беларусі вырасьлі на 16 капеек. Трэцяга траўня адбудзецца апошняе заплянаванае «Белнафтахімам» падаражэньне — то бок, ёсьць імавернасьць, што пасьля гэтага цэны на бэнзін у Беларусі перастануць расьці прынамсі нейкі час, пакуль «Белнафтахім» ня вырашыць зноў іх павышаць.

Яшчэ ў 2021 годзе ў Нацбанку Беларусі адзначалі, што рэгулярнае павышэньне цэнаў на паліва на 1 капейку (тады цэны на паліва падымалі на адну капейку) «правакуе рост інфляцыйных чаканьняў насельніцтва і прадпрыемстваў».


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG