Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэцыя выклікала расейскага амбасадара за парушэньне мяжы вайсковым самалётам


Расейскі бамбавік Су-24, архіўнае фота
Расейскі бамбавік Су-24, архіўнае фота

Міністэрства замежных спраў Швэцыі выклікала амбасадара Расеі ў Стакгольме Віктара Татарынцава ў сувязі з парушэньнем дзяржаўнай мяжы расейскім вайсковым самалётам. Пра гэта гаворыцца на сайце ведамства. Гэта першы такі інцыдэнт з моманту ўступленьня Швэцыі ў NATO.

Ён адбыўся 14 чэрвеня. Як паведаміла армія Швэцыі, расейскі бамбавік Су-24 парушыў паветраную прастору на ўсход ад балтыйскага вострава Готлянд. Для яго перахопу былі адпраўленыя два зьнішчальнікі. Камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі Швэцыі назваў сытуацыю «дэманстрацыяй непавагі да тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны».

За некалькі дзён да гэтага пра такі інцыдэнт з расейскім вайсковым самалётам паведаміла Міністэрства абароны Фінляндыі. 10 чэрвеня, заявілі ў ведамстве, расейскі самалёт, як мяркуецца, парушыў мяжу ва ўсходняй частцы Фінскай затокі.

Гэты інцыдэнт таксама адбыўся ўпершыню пасьля ўступленьня Фінляндыі ў NATO. Да Паўночнаатлантычнага альянсу Швэцыя і Фінляндыя далучыліся пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Да таго яны прытрымліваліся палітыкі нэўтралітэту — больш за 200 і 77 гадоў адпаведна.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG