Днямі Аляксандар Лукашэнка падпісаў папраўкі ў законы аб рэгуляваньні шлюбных і сямейных адносінаў. Зь іх вынікае, што беларусаў абавяжуць паведамляць дзяржаве пра рэгістрацыю шлюбаў і нараджэньне дзяцей за мяжой.
Згодна са зьменамі ў заканадаўстве ўводзіцца патрабаваньне да грамадзян Беларусі інфармаваць кампэтэнтныя органы сваёй дзяржавы пра рэгістрацыю актаў шлюбу ці нараджэньня дзяцей за мяжой.
Зрабіць гэта трэба будзе не пазьней як праз 6 месяцаў з моманту рэгістрацыі акту грамадзянскага стану.
«Парадак прадстаўленьня грамадзянамі, уліку і апрацоўкі названых зьвестак органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, вызначаецца ўрадам Беларусі», — гаворыцца ў законе.
Асноўныя палажэньні закону набудуць сілу 1 студзеня 2025 году. Што чакае беларусаў, якія праігнаруюць новыя патрабаваньні, не паведамляецца.
- 11 ліпеня 2023 году набылі моц зьмены ў закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь», згодна зь якімі грамадзян Беларусі, якія маюць замежны дакумэнт (пашпарт, дазвол на жыхарства, карту паляка ці іншыя дакумэнты, якія «даюць права на льготы ў замежных дзяржавах»), абавязалі на працягу трох месяцаў інфармаваць пра гэта органы ўнутраных спраў ці органы дыпляматычнай службы.
Форум