З інфармацыі на партале электроннага судаводзтва вынікае, што з заявай аб ліквідацыі арганізацыі зьвярнулася Міністэрства юстыцыі, піша Pozirk.
«Беларускі цэнтар Міжнароднага саюзу дзеячаў тэатру лялек (УНІМА)» заснаваны ў 1996 годзе, у 1997-м зарэгістраваны ў Адзіным дзяржаўнай рэестры юрыдычных асоб.
З дня заснаваньня аб’яднаньнем кіраваў тэатральны дзеяч, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Міхаіл Шавель. 13 верасьня 2021 году ён памёр на 73-м годзе жыцьця. На старонцы Беларускага цэнтру УНІМА ў сацсетцы «УКантакце» (не абнаўляецца з 2017 году) гаворыцца, што ён «аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах звыш 150 творчых работнікаў і дзеячаў тэатраў лялек краіны».
Штаб-кватэра цэнтру знаходзіцца ў Берасьцейскім тэатры лялек.
Міжнародны саюз лялечных тэатраў (UNIMA) заснаваны ў Празе ў 1929 годзе як асацыяцыя дзеячаў лялечных тэатраў, некамэрцыйная арганізацыя, афіляваная структура UNESCO. Мае нацыянальныя цэнтры ў 101 краіне.
Паводле дадзеных праваабарончай арганізацыі Lawtrend, за пэрыяд пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года і да канца сакавіка 2024-га ў Беларусі зьліквідавана ня менш за 1601 некамэрцыйную арганізацыю – аб’яднаньняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў і асацыяцый.