Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску судзяць былую старшыню незалежнага прафсаюзу «Нафтан» Вольгу Брыцікаву


Вольга Брыцікава
Вольга Брыцікава

Былую старшыню незалежнага прафсаюзу ААТ «Нафтан» Вольгу Брыцікаву затрымалі 11 жніўня, у вёсцы каля Наваполацку.

Справу палітзьняволенай Віцебскі абласны суд пачаў у закрытым рэжыме разглядаць 11 сакавіка.

Актывістку абвінавачваюць у распальваньні сацыяльнай варожасьці альбо звады паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу.

Справу вядзе судзьдзя Галіна Бондал.

  • Вольга Брыцікава адпрацавала на прадпрыемстве «Нафтан» 16 гадоў, яе звольнілі за выказваньні сваёй пазыцыі. Палітзьняволеную шмат разоў затрымлівалі за выказваньні супраць вайны і распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.
  • Цягам 2022 году яна правяла ў зьняволеньні 105 сутак, у тым ліку 75 запар.
  • У 2020 годзе Вольга Брыцікава адбыла 75 дзён за кратамі запар — ёй прысудзілі пяць арыштаў за нібыта несанкцыянаванае пікетаваньне. Падчас арышту яна абвяшчала галадоўку пратэсту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG