Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гадзіньнікі беларускага брэнду Hvilina атрымалі прэстыжную прэмію ў галіне дызайну прадуктаў


Гадзіньнік фірмы Hvilina
Гадзіньнік фірмы Hvilina

Беларуская гадзіньнікавая мануфактура Hvilina атрымала ўзнагароду міжнароднай прэміі IF Design Awards 2024, піша «Люстэрка».

Прэмію ўручае найстарэйшы ў сьвеце незалежны інстытут дызайну iF International Forum Design GmbH (Гановэр, Нямеччына), яна лічыцца адной з найважнейшых дызайнэрскіх прэмій у галіне.

Сёлета калекцыя наручных гадзіньнікаў Universum Mechanical, натхнёная рамантызмам касьмічных падарожжаў і прагрэсам у асваеньні чалавекам космасу, атрымала прэмію ў катэгорыі Product — Watches / Jewelry. У намінацыі ўдзельнічалі вядучыя сусьветныя брэнды: Apple, Seiko, Casio ды іншыя.

У журы IF Design Awards увайшлі 132 незалежныя экспэрты ў галіне дызайну, якім трэба было ацаніць каля 11 тысяч работ з 72 краінаў. Крытэры для ацэнкі ўключалі ідэю, форму, функцыянальнасьць, інавацыі і карысьць для грамадзтва.

Узнагарода нямецкага конкурсу стала ўжо сёмай для беларускага брэнда Hvilina.

IF Design Awards — адна з самых важных дызайнэрскіх прэмій у сьвеце, заснаваная ў 1954 годзе Міжнародным дызайнэрскім форумам у Гановэры. Прэмія штогод зьбірае дзясяткі тысяч заявак і ўзнагароджвае працы ў галінах прамысловага і камунікацыйнага дызайну, дызайну ўпакоўкі, інтэр’еру і архітэктуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG