Унісэкс мадэлі [жы] і [шы] маюць дыямэтры 31.4 мм і 37.6 мм адпаведна. У калекцыі прадстаўленыя 100 штук гадзіньнікаў кожнай мадэлі, адзначыў завод на сваёй старонцы.
Цыфэрблат выкананы з мэльхіёру з матавым пакрыцьцём. На заднім вечку гадзіньніка разьмешчаны стылізаваны ўзор беларускай вышыўкі. Нумарацыя гадзін выканана пропісьсю.
У гадзіньніках усталяваны мэханізм «Луч 1801.1Н — мэханіка». Цыфэрблат абараняе трывалае сапфіравае шкло. Корпус выкананы зь нержавеючай сталі, папружка — з натуральнай скуры.
«Калекцыя гадзіньнікаў „Мова-2024“ — гэта адлюстраваньне мовы, культуры і гісторыі», — так рэпрэзэнтуе сваю калекцыю прадпрыемства.
Цана: 499 беларускіх рублёў.
Асноўны старт продажаў прызначаны на 11 сакавіка.