Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску на таргі выставілі кватэру сям’і Цапкалаў, але ніхто не падаў заяўкі


Вераніка Цапкала, архіўнае фота
Вераніка Цапкала, архіўнае фота

Трохпакаёвую кватэру і парковачнае месца сям'і Цапкалаў ўлады выставілі на продаж.

Аднак 27 лютага стала вядома, што таргі не адбудуцца, бо няма ўдзельнікаў.

На таргі па набыцьці трохпакаёвай кватэры ў Менску можна было зарэгістравацца да 16.00 26 лютага. Сам аўкцыён мусіў адбыцца сёньня, 27 лютага. Аднак на сайце электроннага аўкцыёну зьявілася аб’ява аб тым, што кватэру прадаваць не будуць. Прычына — адсутнасьць удзельнікаў, якія жадаюць набыць нерухомасьць.

На таргі для набыцьця трохпакаёвай кватэры ў Менску можна было зарэгістравацца да 16:00 26 лютага. Сам аўкцыён мусіў адбыцца сёньня, 27 лютага. Аднак на сайце электроннага аўкцыёну зьявілася абʼява аб тым, што кватэру прадаваць ня будуць. Прычына — адсутнасьць удзельнікаў, якія жадаюць купіць нерухомасьць.

12 лютага «БелЮрЗабесьпячэньне» выставіла на таргі трохпакаёвую кватэру, разьмешчаную ў доме № 5 на вуліцы Чарнышэўскага. Агульная плошча жыльля — 103, 7 м ². Разам з жытлом хацелі прадаць месца ў падземным гаражы. У кватэры зарэгістраваны адзін чалавек. Паведамляецца, што даўжнік — Валер Цапкала. Пачатковы кошт маёмасьці — 358 442 рубля 20 капеек.

Раней у сваім фэйсбуку Вераніка Цапкала, палітычная дзяячка і жонка Валера Цапкалы, які ня быў зарэгістраваны кандыдатам у прэзыдэнты краіны 2020 году,заявіла, што зьвярнулася ў Сьледчы камітэт і Генэральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь з патрабаваньнем правесьці праверку разгрому кватэры па Чарнышэўскага, 5, а таксама крадзяжу асабістай маёмасьці і маёмасьці дзяцей.

Цапкала адзначыла, што кватэру купілі ўжо ў час шлюбу, адпаведна, яна мае лічыцца ня ўласнасьцю толькі Валера Цапкалы, але ейнай таксама. Акрамя таго, у кватэры пражывалі двое іх непаўналетніх дзяцей.

«Згодна з 74 артыкулам „Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і“, дзяцей нельга высяляць „у нікуды“, інакш кажучы, выгнаць на вуліцу. Пазбаўленьне непаўналетніх дзяцей адзінага месца жыхарства ня толькі груба парушае іх правы, вызначаныя Жыльлёвым кодэксам Рэспублікі Беларусь, згодна зь якім немагчыма выгнаць з адной кватэры маці зь непаўналетнімі дзецьмі, але таксама парушае правы маці і дзіцяці, якія ахоўваюцца Канстытуцыяй і шматлікімі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь», — заявіла Вераніка Цапкала.

Таксама яна засьцерагла людзей, якія могуць купіць кватэру, выстаўленую цяперашняй уладай на продаж, тым, што аднойчы сям’я вернецца ў Беларусь і запатрабуе арэнднае платы за ўвесь пражыты ў кватэры час.

Цапкалы пасьля пратэстаў 2020 году выехалі за мяжу, апошнім вядомым месцам пражываньня сям’і была Грэцыя.

Хто такія Валер і Вераніка Цапкалы

Валер Цапкала ў мінулым кіраваў беларускім Паркам высокіх тэхналёгій. Для ўдзелу ў прэзыдэнцкай кампаніі 2020 году ён сабраў ініцыятыўную групу. Аднак ЦВК адмовіла яму ў рэгістрацыі бо нібыта сабраных подпісаў пасьля праверкі выявілася менш за сто тысяч. Калі палітыка не дапусьцілі да ўдзелу ў выбарах, ягоная жонка Вераніка далучылася да аб’яднанага штабу Сьвятланы Ціханоўскай.

Сам палітык пакінуў краіну ў ліпені 2020 году, баючыся крымінальнага перасьледу. Пазьней да яго ў Латвію пераехалі жонка і дзеці.

6 студзеня 2021 году Валер Цапкала абвясьціў аб стварэньні Беларускага дэмакратычнага форуму, які мусіў быць супрацьвагай арганізаванаму Лукашэнкам «усебеларускаму нацыянальнаму сходу».

У красавіку 2023 году Менскі абласны суд завочна прысудзіў яму 17 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у памеры 1000 базавых велічынь, а таксама пазбавіў права займаць пасады, зьвязаныя з выкананьнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на працягу 5 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG