Уначы 12 красавіка Ўкраіну атакавалі 88 расейскіх бесьпілётнікаў. Паводеле паветраных сіл УСУ, зьбіць удалося 56, яшчэ 24 былі «лякацыйна страчаныя» (не дасягнулі мэтаў), піша Ўкраінская слудба Радыё Свабода. Паведамляецца, што дроны былі запушчаныя з напрамкаў Курска, Мілерава, Прыморска-Ахтарска.
У выніку атакі пацярпелі Харкаўская, Кіеўская, Адэская, Днепрапятроўская і Данецкая вобласьці. Вядома, што пашкоджаныя 9 прыватных дамоў, гаспадарчыя пабудовы, два аўтамабілі, а таксама склады.
У Кіеве ў выніку атакі бесьпілётнікаў пацярпелі чацьвёра чалавек, паведаміў мэр горада Віталь Клічко. У Святошынскім і Дарніцкім раёнах сталіцы ўзніклі пажары.
Як паведаміла абласная адміністрацыя, паветраная трывога працягвалася больш за гадзіну.
- Расейскія вайскоўцы рэгулярна з розных відаў узбраеньня атакуюць украінскія рэгіёны. Кіраўніцтва Расеі адмаўляе, што расейскае войска падчас поўнамаштабнай вайны наносіць мэтанакіраваныя ўдары па цывільнай інфраструктуры гарадоў і вёсак Украіны, забіваючы мірнае насельніцтва і разбураючы лякарні, школы, дзіцячыя сады, аб’екты энэргетыкі і водазабесьпячэньня. Украінскія ўлады і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы Расеі і падкрэсьліваюць, што яны маюць мэтанакіраваны характар.
- У ААН змаглі пацьвердзіць, што з пачатку году ва Ўкраіне загінулі 413 цывільных асобаў, а больш за 2000 параненыя. У першыя тры месяцы 2025 году колькасьць ахвяраў павялічылася на 30% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам летась.
Форум